Пазырыцца зак. Паквапіцца. Ніякага стыда ў людзей няма, на ўдавіную пастройчыну пазырыліся, такую няшчаСную пастройчыну. Пакаенчыць зак. Памучыцца. Дужа глыбокую рану здзелаў сабе Лысянок, цяпера ён пакаенчыць. Пакасцярыць зак. Паўшчуваць. Крэпка цётка пакасцярыла Толіка, настыдзіла большы некуды. Пакасцяромшы дзёепрысл. Не пакасцяромшы, толку з яго не палучыцца. Пакладліва прысл. Памяркоўна. Ганна ўсягда цаляе, каб з чалавекам пакладліва абыйціцца. Паколанкі мн. Ранкі ад ржэўніку на босых нагах. Я к na іржышчу босый ходзіш, ды яшчэ штаны кариткавы, на нагах паколанкі будуць. Памянш. паколаначкі. У дзяцей, бывала, у многіх паколаначкі на нагах. Пакрываножыць, пакрывуліць зак. гумар. Пайсці (пра крываногага), Іван учора пакрываножыў за Сож, там у яго дужа харошыя друзья ёсць. Вун ён, Танькін дарагей, нешта пакрывуліў сяння саўсім у другей бок. Па-мужчынскаму прысл. 3 мужчынскім захворваннем. Сяргей доўга ў. бальніцы ляжаў, яму па-мужчынскаму дзелалі апярацыю. Панімацельна прысл. 3 разумением, памяркоўна, спагадліва. Увідзелі, што жыве яна бедненько, аднясліся панімацельна. Панядзелашнік м. жарт. Той, хто абяцае выканаць што-н. у панядзелак, да панядзелка. Можа заўтра ваш панядзёлашнік возъмецЦа за работу. Панядзелашніца ж. Панядзелашніца твоя направілася к Паўлючонкавым. Паперадзі 1 прысл. Уперадзе. Усё стараецца, каб папёрадзі іціць. 2 прыназ. Перад. Нейкія ехалі папёрадзі нас, ну я не пазнаўхто. . Папіваць незак. Выпіваць. А сколько мы соку бярозавага папівалі, на лета квас з яго дзелалі. Папірашка м. І ж. Той, каго папіхаюць. Як табе не надаесць служыцъ у іх за папірашку! Памянш. папірашачка. Была яна папірашачка ў Сазанковых i астанецца ёю. Папірышча н. Апора. Ёй за патрышча старэй Антончык служыў, памагаў па хозяйству
Дадатковыя словы
карйткавы, пакрывўліў
3 👁