Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Няўромнік м. Вельмі неакуратны, неахайны чалавек. Няўромнік як здзелае што, будзеш перадзелываць паўдня. Памянш. няўромнічак. Якей жа ты няўромнічак, штоб так пазамазываць рубашачку! Няўромніца ж. Відна, што тут прылажыла рукі няўромніца. Няўхожый прым. Такі, які не можа зайсці. Клімчанкоў малец к ім няўхожый, ім надавай не абы-якіх кавалераў! Паабгалаганіваць зак. гумар. Паабстрыгчы. Вольга сваіх авеччымі нажнямі паабгалаганівае, яны блішчаць, як месікі. Паабгалаганівацца зак. Паабетрыгчыся. Для чаго ema яны паабгалаганіваліся? Паабгалаганеный дзеепрым. Ходзяць naабгалаганеныя, у армію скора, ці не заўтра адправіцельная. Паабмякчацца зак. Парабіцца лагоднымі. Спярва ого як насы пазадзіралі, к ім подступу не было, а пазней паабмякчаліся. Паабнадзёжываць, паабнадзёжыць зак. Абнадзеіць усіх, многіх. Глядзі ж не падвядзі, а то можаш паабнадзёжывацъ людзей напрасна. Ах, як яны нас тады паабнадзёжылі! Паабнадзёжываный, паабнадзёжаный дзеепрым. Кірэевы тожа паабнадзёжываны, не прыехалі ні Коля, ні Сяргей. Мы так на яго надзеяліся, а цяпера паабнадзёжаны, не знаем, што думаць. Паабтрахывацца зак. 1. Паабтрасацца. Паабтрахывайцеся на дварэ, не прыце пылу ў хату. 2 перан. Абжыцца. На хутарах многія паабтрахываліся, хто работаў, у таго кусок хлеба вёўся. Паагламаздачыцца, паагламаздзіцца зак. Ачмурыцца (ад празмернасці). Свірыдавы сёлета паагламаздичыліся ад сена. Яны сёлета паагламаздзяцца ад дроў, не прыдумаюцъ, куды складывацъ. Паагламаздачаный дзеепрым. Нешта яны ходзяць усё адно як паагламаздачаныя, што ета з імі? Паакалачываць, паакалачывацца зак. Абабегаць шмат. Айдзе іх толька не паакалачывала, можа адно ў пролабке не пабывалі. Усюдых паакалачываліся i назад вярнуліся: нійдзе нясмашна. Па-бажэственнаму прысл. 3 выкладаннем закона божага. Нас у школе многа ўчылі па-бажэственнаму, бацюшка прыязджаў з горада
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паагламаздйчыліся
1 👁
 ◀  / 321  ▶