Несусветнасць ж. Недарэчнасць. Усякую несусвётнасцъ вярзе на чалавека, як безгадовая нейкая. Несусветнік м. Нягоднік. 3 несусвётнікам гаварыць — толька язык мараць. Несусветніца ж. Такая сям'я харошая, у раду плахіх людзей не было, а дачка — такая несусветніца! Несца незак. перан. 1. Выслужвацца. Усе яны перад Пушковым няслгся, думалі ласку яго заслужыцъ. 2. Ганарыцца. Нечага ей несца перад Змітраковым сынам, яна яго не стоіць. Неўгамоннік м. Свавольнік. Што ты не прыбяраеш к рукам сваіх неўгамоннікаў, яны, глядзі, двор разнясуць. Памянш. неўгамоннічак. / твой меншый ладный неўгамоннічак. Неугамоннща ж. Любкіна дзяўчонка такая неугамонніца, што ёй мальчуганы не дакажуць. Неўгамонства н. Свавольства. Такое неўгамонства ў мальцах, ну яго нада выганяцъ, а то наверх дзярэўні пойдуць. Неўдалле н. Несамавітая асоба, жывёла. Во маё нёўдалле ідзе ў гразі па вушы. Неўдалле парасяты, склімяць, знібяць, не ядуць нічога. Памянш. неўдалліка. Пішчыць у люлькі нёўдалліка, усё ёй нешта недалягае. Неўзнараў прысл. Не да спадобы. Ці відзела, як надулася Шпуракоўна: нешта сказалі неўзнараў. Неўкавырнік м. Капрызнік. Дужа бальшэй неўкавырнік яе швагор. Памянш. неўкавырнічак. Ах ты неўкавырнічак, я не думала, што ты еткій упорлівый. Неўкавырніца ж. Пашла неўкавьфніца двору надуўшыся, нешта сказалi не так, як ёй хацелася. Нехармузнасць, нехармузістасць ж: Нязграбнасць. Во калі ты разгледзела Петракову нехармузнасць! Ува ўсякім дзеле яго нехармузістасць відна. Нехачун м. гумар. Той, хто заўсёды адмаўляецца. Не дужа твой нехачун паслухае што здзелаць, увапрэцца, як бычанок, не перапрэш. Памянш. нехачунок, нехачунчык. 3 малых гадоў нехачунок бярэцца. Тваіх нехачунчыкаў трудна к чаму прыщуркаць. Нехачуха ж. Стыдна такою нехачухаю быцъ, цябе дабром просяць збегаць к бабе
Дадатковыя словы
нехармўзнасць, нехармўзістасць, нехачў, нехачўнчыкаў, сямя
4 👁