Наязджанец м. Прыезджы жыхар. Мы не здзешнія, мы наязджанцы, дык не знаем, што тута раншы было. Наязджанка ж. Іхная свацця наязджанка, после вайны тут асталася. Невідаль ж. Штосьці нябачнае, дзіўнае. Піліпёнак расказаў пра такую невідаль, што ўсе задзівіліся. Недаколак м. Недакалонае палена. Буйныя недаколкі асталіся на дварэ, мая не сіла з імі справіцца. Памянш. недаколачак. Пару недаколачкаў ляжыць, заўтра расколяцца. Недалужжа н. зб. Нязграбныя асобы. Што ж ты здзелаеш, ежалі адно недалужжа кругом асталася, помашчы ніякае. Недасып м. Недаспаны час. Кажную ноч недасып, дужа рана ўстаю, пакуля плотнікам нагатовіш, амягнеш з етаю перастройкаю. Незакінутый дзеепрым. перан. Дагледжаны. Хамчанок незакінутый, дачка часта прыбягае, нявесткі ладна глядзяць. Некаянніца м. і ж. Нягоднік. Якей жа некаянніца здзелаўся Захаронак, жонка не ўладзіць перад ім шагу ступіць. Была некаянніца і Палага, залоўка ад яе нацярпелася. Немярэч ж. 1. Глухое места. Такая немярэч на балоце, што можна зайціць і не выберашся. 2. Непрыязнасць. Пашла між людзей немярэч, крадуць, цягнуць, валакуць. 3 зб. Басякі. Немярэч спелася ў шайку, берагіся іх ды берагіся. Ненаглядка м. і ж. Ненаглядная асоба. Нешта Коліна ненаглядка не прыходзіць на вечарынку. Памянш. ненаглядачка. Айдзе ж твая ненаглядачка, хоць ба паказаў калі. Непакладзістый, непакладный прым. Непамяркоўны, незгаворлівы. Не дагаворышся з Барысёнкам, ён непакладзістый, халерный. З непакладным чалавекам трудна пра што-небудзь талкаваць. Непаладак м. Нелады. Калі ў сям'е непаладак, ета не жызня, нада, каб усё ў лад ішло. Непаслухмяннік м. Неслух. Яе мальчуганы тожа непаслухмяннікі, ні аднаго не датуркацца. Непаслухмянніца ж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
98 👁