сваім дзед цэлую лазобку прыслаў. Узяўся мядунчык за бліны, толька сапе. Мядунка ж. Напякла баба сваёй мядунке рэзнічкаў.
Мякчэннік м. Той, хто робіць мяккім. Вун мякчэннік яблыка б'е чаранам. Мякчэнніца ж. Нічога ў твае мякчэнніцы не палучаецца.
Мятлою прысл. перан. Са спрытам. Кала кажнага мятлою верціцца, дужа ўмее ўсім дагаджаць.
Мяцеліць незак. Праганяць, разганяць. Буду цярпець, цярпець, а тады як вазьмуся мяцеліць, вы сабе места не найдзеце.
Наабнадзёжываць зак. Абнадзеіць неаднаразова. Ты наабнадзёжываеш чалавека, а цябе з работы не адпусцяць, толька непрыятнасці будуць. Наабнадзёжываны дзеепрым. Што ўжо наабнадзёжыван Лукер'ін малец, усё яму неяк не вязе.
Наабнараўляць, наабнараўляцца зак. Атрымаць пэўныя вынікі пры ўступцы. Наабнараўляла яна большы не нада, а якую ласку паімела. Думаеш, польза якая будзе, што наабнараўляецца тым чарцям?
Нааб'ясняцца, нааб'ясніцца зак. Дабіцца ўзаемаразумення. Ён табе нааб'ясняецца і з Кулагаю, і з Кандыбёнкам. Відзіш, як ён нааб'ясніўся, яго не дужа хто хоча слухаць.
Нааддыхацца зак. Правесці час у адпачынку. Якое там нааддыхаліся, адну мінутачку пасядзелі з Церахам.
Наадмаякывацца, наадмаячывацца зак. Рашуча паадмаўляцца. Столька ён наадмаякываўся, як прыжалі, што браў граблі. Знаю, што наадмаячываюцца ўволю, ну толька ета іхных рук работа.
Наадчышчацца зак. 1. Шмат адчысціцца. Многа смяцця наадчышчалася, у карзіну не ўлезе. 2. Стаміцца адчышчаючы. Ну і наадчышчаліся мы снегу, ажно рук не павярнуць.
Набабухыванне, набабухкыванне н. Накладанне звыш меры. Без толку набабухыванне, луччы не падхадзі і не трогай, я сам складу як нада. Нічога вам не дасць такое набабухкыванне, толька можаце хужы здзелаць.
103 👁