Старонка 247
◀ / 321 ▶
Мамканне н. Надакучлівае паўтарэнне слова «мама». Якей ты надаядлый з мамканнем, няхай яна паляжыць спакойна мінутачку. Мамыль м. іран. Надзьмуты чалавек. Відзіш, якей мамыль, слова не па яго сказалі. Памянш. мамылёк. Ці пазнаеш, чый ета мамылёк надуўся? Мамылка, мамылька ж. Сівакоўна ізвесная мамылка, чуць што не так, сячас губы складзе. Во не люблю мамылік, на вярсту не перанашу. Памянш. мамылачка, мамылечка. Меншая ўся чысценька мамылачка, як большая, дайжа губы так крывіць. Мамылечку дужа трудна ў чом-небудзь угаварываць. Мандры мн. Недаробка, пашкоджанне ў вырабе. Выткала палатно з мандрамі, куды яго цяпера. Мараснуць зак. Папырскаць. Дожджык мараснуў, няхай трава паляжыць, абвеяцца. Мараснутый дзеепрым. Раз мараснута, грэсць нелязя, у капёшках згарыцца. Марозішча, маразюганішча м. павеліч. Мароз. Ну й марозішча бярэцца к ночы, скот пакалее ў пуні. Такей маразюганішча не кажный вытрывае, прама духі захватывае. Марыц м. эмац. Хітрэц. Знаю я такога марыца, думае, ніхто не панімае, што ён збіраецца ўтварыць. Маталыжнічанне, масталыжнічанне н. Круцельства, падман. Даніліха як паглядзела на іхнае маталыжнічанне, дык аж прысела. І ў нас усякага масталыжнічання хватала, былі прайдзісветы. Матарыкі мн. Вынік. Вот табе матарыкі: хочаш — капай лапаткаю, хочаш — жджы каня неізвесна сколька. Маўчарык м. Маўчун. Не глядзі, што маўчарык, бывае як скажа што, толька дзіву дасіся. Маўчунка ж. Яна і дзеўкаю многа не гаварыла, і цяпера маўчунка, слова не выцягнеш. Махала н. Тое, чым адмахваюцца. На яго махала нада, каб адвязацца, — такей надаядлый. Махалейнік м. Той, хто гаворыць пустое. Не слухайце махалейніка, нійдзе ён не быў і нічога не відзеў, ета ўсё прыдумывае. Махалейніца ж. Паслухаеш махалейніцу, дык сам клясць будзеш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 321 ▶