Зубіцца незак. Прарастаць. Цыбуля начала зубіцца, а во ета часнок зубіцца. Ікнуцца зак. перан. Адбіцца ў свядомасці. Ці ікнулася табе, як тута абсуждалі вас з Лёксінаю дачкою?? Ікрастый прым. 3 ікрой. Мне папалася ікрастая рыба, я люблю такую. Памянш. ікрасценькій. Ікрасценькую сялёдачку разрэжаш, ікру вымеш, з гатчкамі дужа смашна. Іструбчына ж. зніж. 3руб. Іструбчына ў іх ёсць, толька няважная, із храпак. Памянш. іструбчынка. Іструбчынку вывелі, ну кала яе з прыборкаю многа работы. Кабаннё н. зб. Вепрукі. У Райцоўны здаровае кабаннё, на здачу гадуюцъ, ну i сабе ладная крошка будзе. Кабыжэннік м. Капрызнік. Риншы, па-мойму, ён не быў такей кабыжэннік. Памянш. кабыжэйнічак. Падрастае другей кабыжэннічак, увесь будзе, як тата. Кабыжэнніца ж. Каб ты была меншая кабыжэнніца, куды б луччы было. Кабьищща незак. іран. Капрьізіць. Чуць слова не па ёй, начынае кабылщца, па ком толька задалася такая путнінка. Кабырдзщь незак. Выклікаць злосць. Ну чаго цябе ўзноў кабырдзіць, што тама не па-твойму сказалі? Кавэнчанне н. Пакуты. Хваціла яму кавэнчання з пасечанаю нагою, накавэнчаўся ладна. Кавярзяка м. ł ж. Няўмелая, няздатная асоба. Кавярзяка як што здзелае, дык хоць на выстаўку вязі пиказываць. Кадрыленне, кадрылянне н. перан. гумар. Мітусня, шум. Анька будзе цярпець, цярпець ваша кадрыленне, а тады гальніком пратурыць. Ну як жа, у вас на вуме толька кадрылянне. Казліцца незак. Няўмела танцаваць. Чуць не кажный вечар казляцца ў Палагеі, Коля ім наігрывае. Казыркаць незак. іран. Дагаджаць, Як жа ён не будзе казыркаць перад Касцянком, калі тэй яго зашчычае. Калаброджанне н. Вычваранне. Ты б меншы на яго калаброджанне глядзела, а большы ўразумляла. Калацца, калацдзей м. i ж. Нязграба. Ён усягда быў каланда, на ём i адзежына па-чалавечаску не сядзела. Канеш8а
Дадатковыя словы
зўбіцца, пйказываць, рйншы, ікнўлася, істрўбчына
0 👁