Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
чапляцца. Памянш. закаключынка. Закаключынкі пад пунькаю з таго боку валяюцца, нада прыбраць. Закалдыбасіць зак. Пайсці няўклюдна. Ці пазнаеш, хто ema такей закалдыбасіў na вуліцы? Закалдыбасіцца зак. Стаміцца, ідучы няўклюдна. Па еткай дароге ды з маімі нагамі закалдыбасішся. Закамырастасць ж. гумар, Ганарлівасць. Каб ёй закамырастасці меншы, яна б дзяўчонка нічога была. Закапурываць незак. Закладваць, усцілаць. Гадычатыры закапурывалі поле гноем, дык начало радзіць. Закапурывацца незак. Закладвацца, усцілацца. Тэй кусок, ад логу, ладна закапурываўся, много гною краталі. Закапурыць зак. Закласці, услаць. Гноем як закапурыш, поле не спорціш, гной яно любіць. Закапурыцца зак. Закласціся, услацца. Яшчэ раз ладна закапурыцца, дык стане радзіць. Закапураный дзеепрым. Не слухай ты ярунды, якое там закапурана, — трошку патрушана. Заквактаншк м. Пэцкаль. Заквакліваннік узяўся за работу, дайжа сцены залеплены бульбаю. Заквакліванніца ж. Ад заквакліванніцы чыстай работы не дажджэшся. Закідзіна ж. Бервяцо ў сценку хлява. Закідзіны ладныя ляжаць, только на дзве сценкі не хваціць. Памянш. закідзінка. Пару вазкоў закідзінак прывёз, скобліць за пуняю. Закідзь ж. Сценка, закладзеная ў шулы. Будзе ляпацъ, ляпаць, пакуля твоя закідзь раз 'едзецца уся. Закрынджалщь зак. гумар. Пайсці (пра крываногага). Мы тожа відзелі, як закрынджаліў Кандыба туды, у Равы. Закупнэй прым. Куплены дзесьці. Нейкія закупнэя товары прывязлі, маладыя пабеглі глядзець. Закуралесіць зак. Загаварыць шпарка, неразборліва. Як закуралесіла, я Hi аднаго словечка не наняла, во гаворка ў дзеўкі! Залатынь, залатосць 1 ж. Золата. Ого, ідзе Толікава жонка, на ёй залатынь гарыць. Залатосць умеюць на сябе чапляць. 2 м. i ж. перан. Выключная асоба. Мой бацъка залатынь быў чалавек, ды пажыць не прышлоея. Маўрына дачка — залатосць дзеўка. Заліза ж. Залізаная мясціна. На зыкаўках па баках у кароў бываюцъ залізы, яны хочаць вылізаць іх
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

закапўрывалі
0 👁
 ◀  / 321  ▶