Дугаць, дугацца незак. Бегаць з тупаннем. Яны да саменькай поўначы дугалі, я ўсё чула. Дугацца ім ні разу не надаесць, дужа бальшыя распусты.
Думалка ж. гумар. Галава. А для чаго ў цябе думалка на плячах, калі ты нічога саабражаць не хочаш?
Дунай м. метаф. Здаровы чалавек. Мама расказывала, якей дунай быў наш татка, я яго чуць помню. Павеліч. дунаішча. Во дунаішча вырас Сахвеін сын, увесь пашоў у дзеда, дайжа ўхватка дзедава.
Дымнуць зак. эмац. Пакурыць. Давай дымнём, чаго мы так сядзець, як туркі, будзем!
Евенка ж. памянш. Еўня. Ілля тожа ставіў евенку ў сваім гумне, а тады спаліў разам з гумном — ячмень сушыў.
Езуітнічанне, езуітстваванне н. Паводзіны езуіта. Анькі тожа езуітнічанне надаела, а толька што яна здзелае, у белый свет на старасці не кінешся. Сколька людзей знае яго езуітстваванне, каму ён толька не ўпёкся ў пячонкі!
Езуіцкій прым. Хіжы, крывадушны. Ты толька на вочы глянь, у яго ўсе замашкі езуіцкія, па вачах відна.
Ёрмала м. і ж., ёрманнік м. Непаседа. Каб ты не быў такей ёрмала, я б табе казку расказала анцярэсную. Ёрманнікі нійдзе места сабе не находзяць. Ёрмалка, ёрманніца ж. Абея ўнучкі ёрмалкі, бабе ад іх ні мінуты аддухі няма. Задалася ёрманніца чышчы большай дзяўчонкі.
Жаніхайлік м. іран. Той, хто прагне ажаніцца. Каб хто найшоўся ўгамаваць Пёклінага жаніхайліка, дужа б ладна было. Памянш. жаніхайлічак. Сяргееў жаніхайлічак прама не знае, па якому свету ходзіць.
Жартун м. Жартаўнік. Ваш Пятрок быў жартун ого якей, умеў людзей насмяшыць. Памянш. жартунок, жартуночак, жартунчык. Я віджу, што ты неплахей жартунок, толька цялятак папасвіць не хочаш. Пабеглі нашы жартуночыкі на луг, што ім тута дзелаць. Знаеш ты што, жартунчык, не гавары ўсякай ерунды. Жартуння, жартуха ж. Нешта сяння наша жартуння маўчком сядзіць. Падажджыце, падойдзе Сідаронкава жартуха, яна вас насмяшыць.
Жмурыкі мн. Капрыз, вычваранне. Ні разу яго жмурыкі не кончацца, усё ад прыроддзя ідзе.
81 👁