Дутаць, дугацца незак. Бегадь з тупаннем. Яны да caменькай поўначы дугалі, я ўсё пула. Дугацца ім ні разу не надаесцъ, дужа балыиыя распусты. Думалка ж. гумар. Галава. А для чаго ў цябе думалка на плячах, калі ты нічога саабражаць не хочаш? Дунай м. метаф. Здаровы чалавек. Мама раеказывала, якей дунай быў наш татка, я яго чуць помню. Павеліч. дунаішча. Во дунаішча вырас Сахвеін сын, увесь пашоў у дзеда, дайжа ўхватка дзедава. Дымнуць зак. эмац. Пакурыць. Давай дымнём, чаго мы так сядзець, як туркі, будзем! Евенка ж. памянш. Еўня. Ілля тожа ставіў евенку ў сваім гумне, а тады спаліў разам з гумном — ячмень сушыў. Езуітнічанне, езуітстваванне н. Паводзіны езуіта. Анькі тожа езутнічанне надаела, a толька што яна здзелае, у белый свет на старасці не кінешся. Сколько людзей знае яго езуітстваванне, каму ён толька не ўпёкся ў пячонкі! Езуіцкій прым. Хіжы, крывадушны. Ты толька на вочы глянь, у яго ўсе замашкі езуіцкія, na вачах відна. Ёрмала м. i ж., ёрманцік м. Непаседа. Каб ты не быў такей ёрмала, я б табе казку расказала анцярэсную. Ёрманнікі нійдзе места сабе не находзяцъ. Ёрмалка, ёрманніца ж Абея ўнучкі ёрмалкі, бабе ад іх ні мінуты аддухі няма. Задалася ёрманніца чышчы большой дзяўчонкі. Жаніхайлік м. іран. Той, хто прагне ажаніцца. Каб хто найшоўся ўгамаваць Пёклінага жаніхайліка, дужа б ладна было. Памянш. жаніхайлічак. Сяргееў жаніхайлічак прама не знае, па якому свету ходзіць. Жартун м. Жартаўнік. Ваш Пятрок быў жартун ого якей, умеў людзей насмяшыць. Памянш. жартунок, жартуночак, жартунчык. Я віджу, што ты неплахей жартунок, только цялятак папасвіць не хочаш. Пабеглі нашы жартуночыкі на луг, што ім тута дзелаць. Знаеш ты што, жартунчык, не гавары ўсякай ерунды. Жартуння, жартуха ж. Нешта сяння наша жартуння маўчком сядзіць. Падажджыце, падойдзе Сідаронкава жартуха, яна вас насмяшыць. Жмурыкі мн. Капрыз, вычваранне. Ш разу яго жмурыкі не кончацца, усё ад прыроддзя ідзе
Дадатковыя словы
дўгалі, жартўн
2 👁