Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Даклёваць зак. экспр. Дажыць ca слабым здароўем. Хоць ба доклевала да цяплейшых дней, такою халадзінаю дужа цяжола хаваць. Даклялчыць зак. Дакамячыць. Даклялчыш пінжачок, што яго нелязя будзе ў рукі ўзяць. Даклялчыцца зак. Дакамячыцца. Паследнія трапкі даклялчыліся, нечага ў горад надзець. Даклялчаный дзеепрым. Усё ў яго даклялчана, нічога путнага не асталася. Даломак м. Паламаная прылада. Якея тут калёсы, даломак, яны могуць на хаду разваліцца. Памянш. даломачак. Даломачак тачанка, глядзі, ці давязеш на ёй што. Далюбліваць незак. Крыху любіць. Не дужа ён далюблівае Антольку за яе язык, дужа ён длінный. Далюбіцца зак. Дайсці да пэўных вынікаў у каханні. Далюбіліся Аўсёіхіны вогіры, абоіх жонкі прагналі з хат. Дамагаць незак. Заканчваць. Hada мне дамагаць свой ячмянёк, ён ужо ў кручкі гнецца i куры на яго дзюбкі чэшуць. Даможч зак. Закончыць. Учора мы дамаглі бульбу, а няхай яе, крэпка ўбіліся. Дамукацца зак. Дабіцца мычаннем. Ніяк твая Зорка не можа дамукаща, каб ёй карзіну яблык вынеслі. Дамярэкаць, дамярэкацца зак. Паразважаць. Пакуль даехалі да Крычава, npa ўсе свае дзялы дамяржалі. Да чаго ж вы ў Кулініных дамярэкаліся? Дамярэканый дзеепрым. Не думаю, што ў іх скора будзе дамярэкана пра свадзьбу. Дапеляскацца зак. Дайсці да пэўных вынікаў пры пелясканні. Яны дапялешчуща, што который абшаснецца i шабулдыхне ў глыбокае. Дапяканнік м. Моцны дакучаннік. Ета з віду спокойный, а такей дапяканнік, што душу назнанку выверне. Дапяканніца ж. Не, я б з такою дапяканніцаю нядзелю не ўжыў. Дапялетаць, дапялетываць зак. Даёсці прагна. Яны дужа не ждуцъ прысмакаў, селі i дапялеталі ўчарашнюю крупеню холодную. Доўга ён вазіцца не будзе, сячас дапялетывае буракі. Дапялетаный, дапялетыванын дзеепрым. Во ўгасціла я цябе, наабяшчала: забяляная крупеня дапялетана ўся i ложка ляжыць у гаршку. Ці тама ўсё дапялетывана, ці троху чаго асталася
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 321  ▶