Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Гітляк м. Нягоднік. Мы то знаем, якей гітляк быў яго дзядзечка. Узмацн. гітлячына. Няхай яго пропадом npaкоціць, етага гітлячыну. Павеліч. гітлячышча. Што ты будзеш талкаваць npa гітлячышчу, ці ён чалавечаскага слова заслуживав. Гітлячка ж. Мы самі знаем, што яна была не паследняя гітлячка. Гітляк — скажонае ад Птлер. Гламазданнік м. Той, хто няўмела робіць, пляце. Твайму гламазданніку не карзіны плесцъ, а только пляцень гарадзіць. Гламазданніца ж. I Пёкла такая самая гламазданніца, як яе матка - усё дзелае роілам. Глуб ж. Глыбіня. У Святом возёры такая глуб, усё одно як тама дна няма. Глык м Глыток. Сколько тама асталася ў стаканку, на адзін глык Мітрахвану. Грабануць зак. Узяць, хапануць. Усе грабанулі яблык з калгаснага саду, урожай хороший, а ніхто не глядзеў. Грамазданнік м. Той, хто нагрувашчвае. У грамазданніка ўсягда палучаецца не na-людску. Грамазданніца ж. Вун сколько награмаздзіла грамазданніца, сячас усё паляціць ўніз. Грацкоўнік м. Салома грэчкі, Грацкоўнік складжан у сяніцы, з леваеа боку ад варот. Памянш. грацкоўнічак. Грацкоўнічак не бераглі, зразу расходовали Грохнуцца зак. Упасці з грукатам. Так грохнуўся са столі, як ён только жывэй падняўся! Грошышчы мн. павеліч. Грошы. Прыязджаў Аксёніхін сын, паказываў грошышчы — цэлый пук, дужа ладна зарабляе. Грудачкі мн. памянш. Грудзі. Прикрывай яму груданкі, каб ветрам не абхваціла. Памянш.-зніж. грудзёнкі. Закрый дзевачкі грудзёнкі, а то вецер надмецъ, узноў будзеш вазіцца, лячыць. Памянш. грудзёначкі. Ці чуеш, як у яго грудзёначкі прастуджаны, ажно гармонікі іграюць. Павеліч. грудзіцічы. Здоровый мужчина Танькін зяць, я паглядзела, мыўся без рубашкі, грудзішчы — во, як у каня! Грузненный прым. Вельмі грузны. Свякрова Гапкіна стала грузненная, ідзе — чуць спышацца. Групавэй прым. Калектыўны. Тады, як пуні абагулШ, у нашай доўга стаяў групавэй скот
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 321  ▶