Выбіранне н. Вычэсванне (сякерай). Тупым тапаром не выбіранне, надо харашэнька навайстрыць. Выбліскываць незак. метаф. З'яўляцца.* Летасяпару разоў выбліскываў тута, а сёлета яго не відзелі. Выбліснуць зак. З'явіцца. На адзін дзет выбліснуў, з Міцяю дзве бутылкі распілі i назад укаціў памошнік етый. Вывалачка ж. Праборка; лупцоўка. Ім каб кажный дзет была вывалачка, можа б троху паразумнелі. Выверцень м. Свавольніх, крыўляка. Ізмалку быў, вывернет, i падрос — нісколька не змяніўся, піэй самый acтаўся. Выганянне н. Высяленне раскулачаных. А як жа, мы помнім выганянне, столько гора людзям было! Выгарадаь ж. Загарода. Хорошую выгарадэь к пуні здзелаў, тома i воўцы, i цялёнка загоніць. Памянщ. выгарадка. Як скот дзяржыш, дык выгарадка нада. Выграб м. Выграбанне. После тога выграба ў нас ні зярэнца не асталася, пасеяцъ нечага было. Выдавацель, выдавацельнік м. Прадажнік. Ета быў первый выдавацель у дзярэўне, няхай ён прападзе пропадом! Хватала ў тбе ўрэмя выдавацельнікаў, ix i цяпера не меншы. Выдавацельніца ж. Каб яны столько елі, сколько Анюта была выдавацельніцаю! Выдзелыванне н. Вычваранне. Яны выпілі ў Андросовых, тады к Петраку зайшлі, дабавілі i пачалося выдзелыванне. Выжажурыць зак. Выпіць з прагнасцю. Хавай, усе бутылачкі хавай, пападуць i да капелькі выжажурацъ. Выжажураный дзеепрым. Я думала, большы паўбутылачкі стаіць, хвацілася — усё выжажурына. Выкаркываць незак. метаф. неадабр. Выпрошваць. Доўга выкаркывалі ў Пракопіхі на бутылку. Выкаркаць зак. Выпрасіць. Яны ў Варачкі выкаркалі паўлітра, паабяшчалі палкі перапіліць. Выкаркацца зак. I. Выгаварыцца. Дай ты ёй выкаркацца, а то яна к вечару не сціхне. 2. Выпрасіцца. Як пойдзе па хатах, у яе што-што ды выкаркаецца. Выкарканый дзеепрым. Ema ў Свірыдзёнчыхі выкаркан кусок сала, Выкаць м. i ж. Выраз, дэкальтэ. Як у дзеўкі бальшэй выкаць, ema дужа некрасіва. Твая выкаць коса палучылася
Дадатковыя словы
зявіцца, зяўляцца
2 👁