Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
як чорт пад храстом. Ён калаціўся после тае бульбы, як норт перад храстом. Як чорт у круглым крэсле. Неспакойна (круціцца). Увайшла Анюта, дык Цімашонак завярцеўся, як чорт у круглым крэсле. Як чорт у пекле, 1. Самаўпэўнена (распдраджацца). Упаўнаважаныя часта прыязджалі, камандавалі тута, як чэрці у пекле. 2. У бесперапынных клопатах. Тую восемь ён павярцеўся, як чорт у пекле, ну ўсё прыбраў да былачкі. Як чумічок. Маленькі, нізкі. Прыбягае к М ар'інай дачке нейкій кавалер, як чумічок, аршын з шапкаю. Як шкілет (шкілецік, шкілеціна, шкілецінка, шкілеціначка). Вельмі худы. Высах, як шкілет, a хворс уго якеы дзяржыць, прама не падступайся. Мы тады ўстрэцілі Міцю, ён быў як шкілецік. Яна i ў дзявоцтве была, як шкілёціна, i замужам не набрала цела. У іх адна дзяўчоначка i тая як шкілецінка. Увідзелі мы Рашу / ажно спужаліся: яна ж як шкілеціначка. Як шмяля схваціўшы (ухваціўшы). Імгненна (рухацца). Што ў іх палучылася, не знаю, ну Лявон адтуль выскачыў, як шмяля схваціўшы. Пабег, як шмяля ўхваціўшы, во даўхаджываў! Як шоўк. Мяккі. Валоссіка як шоўк, мженъкае-мякенъкае, у каго яна толька ўрадзілася, ну паьила не па Напрэевых. Як шпілька (шпілечка). Тонкі. Мікіціхін старшый — ладный падуростак, але тоненькій, як шпілька. Яе абея дзяўчонкі як шпілечкі, танюсенькія. Як шуя. Тоўсты. Ішоў міма нас Мікіпаронак, ён як шуя, удваіх ці абшчапілі б. Як шчотка (шчотачка). Дружна (расці). Гною многа ўбухалі, пашаніца ўзыйшла, як шчотка. Трава, як шчотка, засела, хоць касу закладай. После дажджу атава ўзялася, як шчотачка. Як ягад. Шмат. Раншы ў дзераўнях дзяцей-дзяцей было, як ягад, па сем-восем дзіцёнкаў у сям уе. Як ягада пад ліеток. Спрытна (хавацца). Падлез пад веще, як ягада пад лісток, i сядзіць там, не відзен. Як яшчарка. Спрытны, лоўкі. Яна, як яшчарка, куды хочаш пралезе, чаго хочаш даб'ецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

арінай, дабецца
2 👁
 ◀  / 321  ▶