Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
асець, падзівіся ты на яго. Палез у сажалку, як Саўка ў падасецце, чуць не загрымеў разам з вядром. Сін,: Як Хоўра з печы. Паузе па лесвіцы з хаты, як Хоўра з пены, у яго ногі не хочуць гнуцца. Як царыца. Добра, прывольна (жыць). Прывыкла сядзецъ за Мікалаем, як царыца, а цяпера ей нясмашна прыдзецца адной. Як цацкі. Цвёрды. Што яны, дзеці, несмыслі, булъбы набралі, а пограб не зачынт, улезла я ўранні — зверху бульба як цацкі. Як целеграфный стоўб. Пастаянна (бурчаць). Ай, яе старэй надаядлый, кажный дзень гудзе i гудзе, як целеграфный стоўб. Як целеш (целяійок). Моцны (звыч. пра дзіця). Мархвін пуцанёнак як цереш, ён есцъ што напала. Карапуз яеякцеляшок/сядзіцьнапасцелііпасміхаецца. 5 Як целка ў кохтачцы. Непрывабна (выглядаць). BIдзіш, якая красавіца ў твае падружкі — як цёлка ў кохтачцы. Як цёлцы кохтачка іран. 1. Ніколькі (не падыходзіць). Ёй Петракова жакетка ідзе, як цёлцы кохтачка. 2. Без патрэбы. Храсінні ўсё ета багацтва нада, як цёлцы кохтачка. Як цігра. Злосны, звераваты. Разве ета брыгадзір/ ён на людзей кідаецца, як цігра, з ім словечка няльзя сказаць. Як цыбала. Няўклюдны. Яна i дзеўкаю была, як цыбала, i цяпера большы на пахлапенъ похожа, чым на бабу. Як цыгану плуг. Без патрэбы. Цяпера яму / машыны, i прычэпы нада, як цыгану плуг. Як цявінка (цявіначка). Тоненькі (звыч. пра асобу). У Мітрахванавай дачкі мальчуган удаўся, як цявінка. Яе абея дзяўчоначкі як цявінаыкі, дайжа яна сама ў дзеўках такою не была. Як цялёнак пойла гумар. Спрытна (піць). Толъка няхай спраўляецца яму паднасіць, ён будзе смактаць, як цялёнак пойла. t Як цяльпух (цельпушок, цельпушочак). Поўны, тоўсты. У Пракопіхі большый мальчык стройненъкш, а меншый як цяльпух. I твой малый тожа бегае тоўсценькій, як цель
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

брыгадзірі, яеякцеляшокісядзіцьнапасцелііпасміхаецца
2 👁
 ◀  / 321  ▶