Як падкова ў рысака (скакуна). Выразна, адметна. Увідзеў Анюту, і вочы зразу разбліішчэліся, як падкова ў рысака. Што ты пасмяхаешся, зубы блішчаць, як падкова ў скакуна.
Як падоска. Вельмі тупы. Нож стаў, як падоска, ніяк не падточыш, усё гавары табе і гавары.
Як падперазацца. Хутка, спрытна. Яму адвярнуцца ў горад, як падперазацца, цераз час вернецца.
Як падсмаленый. Імкліва (бегчы). Нешта бег з таго боку, як падсмаленый, і лаяўся, а чаго — не знаю.
Як пад струнку (лінеечку, шнурочак). Вельмі роўна. Адрэзана, як пад струнку, а ён жа нічога не прыкладаў і не прымяраў. Усё здзелаў, як пад лінеечку, што значыць масцер! Акуратный чалавек, у яго дайжа боразны прагнаны як пад шнурочак.
Як паламаная мельніца. Надакучліва (гаварыць). Скрыпіць цэлый дзень, як паламаная мельніца, аж надаела.
Як палена. 1. Нерухома (ляжаць). Трэццій гадочак ляжыць, як палена, не паднімаецца. 2. Гультаявата. Што яму адходзіць, качаецца, як палена, нічагенька Свеце не памагае. 3. Без разумення. Помнім мы Саўку, быў, як палена, нічога панімаць не мог.
Як пальчык. Малы. У яе малый, як пальчык, яму годзікаў пяць, а росць не хоча.
Як па масту. Цвёрда. Доўга была водцепель, а тады крэпка падмарозіла, дык ідзі, куды хочаш, як па масту.
Як пампушка. 1. Сыты, поўны. Раз'елася, як пампушка, ідзе — толька пыхціць. 2. Распухлы. Рука разбалелася, стала, як пампушка, сколька лечыць, а няма луччання.
Як памяло. 1. Балбатлівы. У Насты тожа язык, як памяло, цэлый дзень балбоча, не сціхаючы. 2. Дурнаваты. Ён усё ўрэмя як памяло, з ім ні пра што не дагаворышся.
Як па мяху. Глухімі ўдарамі. Дзяўчонкі Шурыка завалілі, давай лупіць, як па мяху, а ён смяецца.
Як паравэй (кавальскій) мех. Цяжка (сапці). Якое яго здароўе, дзесяць мінут пакапаў і рассопся, як паравэй мех. Лявон памог палку перарэзаць і засоп, як кавальскій мех, сілы ў яго нісколька няма.
Як парасёнак. Брудны. Твой меншый носіцца, увесь, як парасёнак, толька вочы блішчаць.
97 👁