лучына, нада лячыць. Увесь гарыць, як лучынка, нада скоранька везць у бальніцу. Як лысаму дзеду расчоска (грабянец). Без патрэбы. Аўдзяёнку нада лісапета, як лысаму дзеду расчоска, ён хадзіць не ўздолее. Яму нада ўсе етыя паднашэнні, як лысаму дзеду грабянец. Як лягушка лапамі. Няўмела (дзейнічаць). Б'еш па вадзе, як лягушка лапамі, так плаваць не наўчышся. Як лягушка перад буцяном. У жаху (кідацца). Чаго яна перад Сідаронкам прыгае, як лягушка перад буцяном? Як лягушцы лапці. Без патрэбы. Нада ёй такея мадзельныя тухелькі, як лягушцы лапці. Як лядзень. Вельмі халодны. Хвацілася я за дзіцёнкавы ногі, яны як лядзень, стала скарэй расціраць. Як лямец. Ацеслівы. Сяння ў цябе хлеб палучыўся, як лямец, хоць ты яго яшчэ ў печ садзі. Як лямец з-пад кляшчэй. Настырна (вылязаць). Ты дзяўчонку закручываеш, а яна лезе з пялёнак, як лямец з-пад кляшчэй. Як мазурык. Хітра, хітры. Мала вы знаеце Юстынёнка, ён усё дзелае, як мазурык. Базыль быў, як мазурык, яго ніхто не мог правесць ні ў чым. Як маладое піва. Гучна (шумець). Нешта ваш Цітанок разбушаваўся, як маладое піва. Як малацілка. Няспынна (гаварыць). Нечага другей раз распінаецца Буржуёўна, як малацілка. Як матка божжая. Літасціва. Што ўжо была жаласлівая Рыпіна, яна ўсіх жалела, як матка божжая. Як матыка для сена. Без патрэбы. А нада Косціку твае разакі, як матыка для сена, торх перасталі рэзаць. Як месік. Вельмі задаволена. Тоня прыехала, дык каб вы толька відзелі Гаўрылёнка: сіяе, як месік. Як мех. 1. Цяжка (дыша). Ішоў Бургузёнак, сапе, як мех. 2. Непаваротлівы. Ён як мех, яму павярнуцца — большая труды. Як мокры лапаць. 1. Непрывабны. Паглядзі ты на яго, явіўся, як мокры лапаць, спрасі, айдзе ён цягаўся. 2. Доўга (сушыцца). Твае трап'ё сохне, як мокры лапаць, выкінь на сонца на жордачку.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
108 👁