Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
ПАРАЎНАННІ Як абмотка перад сапагом (ботам) іран. Высакамерна (выхваляцца). Аўгінкіна дачка прывыкла выстаўляцца, як абмотка перад сапагом. Увідзіце, падойдзе Грышачкін унук, пачане задавацца, як абмотка перад ботам. Як абух з клінам. Рашуча (раеправіцца). Ты дадражнішся, што Паўка з табою расправіцца, як абух з клінам. Як аглабля. Высокі. Аксюцін зяць як аглабля, на такого адзежыну нялёгка падабраць. Як агонь вады. Моцна (баяцца). Нешта ён пачаў свае цёшчы баяцца, як агонь вады. Як ануча (анучка). Брудны, памяты. Сколько ён, дзве нядзелі панасіў касцюмчык i ён стаў, як ануча. Неакуратный малец, паглядзі, у яго ўсе рубашкі як анучкі. Як анучу (анучку). 1. Моцна (забрудзіць, памяць). Збузаваў плашчык, як анучу, надо было б хоць памыць. Паглядзіш, i новый касцюмчык жыва стрэпле, як анучку. 2. Моцна (ганьбіць, зневажаць). Папаўся зяць у ладныя рукі, кажный дзет трэплюць, як анучу. У той сям 'е каго хоЧаш збузуюцъ, як анучку, там не людзі, а нейкае звяр'ё. Як арэх. Цвёрды. Смятана застыла ў пограбе, як арэх, хоць ты яе нажом рэж. Як асець. Празмерна поўны, тоўсты. Адзенецца, як асець, ёй не то што работаць, а павярнуцца трудна, только б у вазку ехаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

звярё
1 👁
 ◀  / 321  ▶