Як скрыль. 1. Модна (перамерзлы). Пабег у адным пінжачэнку, закалее, як скрыль. 2. Модна (п'яны). Цягнуліся ад большака, як скрылі, чуць ногі перастаўлялі. Як сноп. 1. Тоўсты, непаваротдівы. Напрануўся, як сноп, яму павярнуцца цяжола ў таком адзяяніі. 2. Модна (біць). Лупяць яго як сноп, ён только пыхціць. Як сядзёлку пачуўшы. Неспакойна. Чаго-то i Лёшка закруціўся, як сядзёлку пачуўшы, не панаравілася, што Анька гаварыла. Як сяння радзіўся. Нічога не разумее. Што ён як сяння радзіўся, ніяк не пойме, Коля яму ясна аб'ясніў. Як тапаром адсек. Рашуча, двёрда. Мірон доўга ўгаварываць не стане, ён раз сказаў, як тапаром адсек. Як топленніку. Ніколькі (не шанцуе). А не гаварыце вы, яму i напраўду ўва ўсім вязе, як топленніку. Як травінка (былінка) ў полі. Зусім адзін. Асталася адна, як травінка ў полі, ніякія помашчы ніадкуля няма. I Надзька як былінка ў полі, каб браты былі блізка, яны помогла б. Як у капейку. Адчайна. Только прыкінь слова, ён тэй жа мамент гатоў куды хочаш як у капейку, не думае, што можа быць после. Як у лядоўні. Вельмі холадна. Мы зайшлі к Алёне, у яе хаце як у лядоўні, як яна только церпіць у такой халадзіне. Як у мухі. Вельмі мала. У яго i раншы сілы было, як у мухі, а сячас чуць хадзіць уздолее. Як у ночвах (начвах, начоўках) жарт. Нерухома. Што ты расселася на скамеечке, як у ночвах, i пашавяліцца не хочаш. Размясціўся, як у начвах, гатоў так усю ноч праседзець. Відзіш, разваліліся, як у начоўках, хоць ты іх сцягывай ад 'етулъ. Як у разорву груб. Вельмі многа (есці). А Макаронах тожа жраў, як у разорву, айдзе только ў ём што дзявалася! Як у старца кіёў іран. Нібы нямала, але ўсё непрыдатнае. У Мікіты дамоў, як у старца кіёў, — яму дайжа пераначаваць нейдзе. Сін.: Як у сабакі ламоў. Ці не праўда, што ў Васіля дамоў, як у сабакі ламоў, усюдых можа папасць. Як хвастом па іубах іран. Прыемна. Ганніны словы яму як хвастом па губах, аж аблізываецца
Дадатковыя словы
абясніў, пяны
3 👁