Цюха-мацюха. Зброд. Якія там людзі, адна цюха-мацюха, няма з кім слова сказаць па-добраму.
Цягаць на языку. Шырока нядобразычліва абгаворваць. Тым толька пападзіся, год будуць цягаць на языку, другога заняція ў іх няма. Непаўн. Пацягаць на языку. А ці помніш, сколька Несцяронкавых пацягалі на языку. Законч. Адцягаць на языку. Дай толька ім якую зачэпку, адцягаюць на языку. Працягл.-фінальн. Дацягаць на языку. Дацягаюць на языку Валодзьку, палучаць чэсць ад Просі.
Цягло цягнуць. Цяжка працаваць. Хазяйства ладнае развялі, а яна захварала, дзеці малыя, аднаму прышлося цягло цягнуць.
Цягнуць (выцягываць) кроў дудкаю. Абіраць. Цягнуць з яе кроў дудкаю, усё да паследняга валакуць ношкамі з двара. Яны тады выцягывалі з Ляніда кроў дудкаю. Зак. Павыцягываць кроў дудкаю. Максімяняты свайго не ўпусцяць, павыцягываюць кроў дудкаю. Узмацн. Навыцягываць кроў дудкаю. А Данілу як прышлося? — з яго тожа навыцягывалі кроў дудкаю. Працягл.-фінальн. Дацягнуць (давыцягываць) кроў дудкаю. Дацягнуць з Несцяроўны кроў дудкаю, што ёй будзе хоць па кусках ідзі. Давыцягываў кроў дудкаю з пляменнікаў, совесць у яго і не начавала.
Чапляць (вешаць) аброць на хвост. Не мець магчымасці ўздзейнічаць. Чапляй яму аброць на хвост, калі ён цябе ў разон браць не хоча. Не слухае і ўсё, ці ты яму будзеш вешаць аброць на хвост. Зак. Пачапіць (павесіць) аброць на хвост. Ты яму пачэпіш аброць на хвост, во што здзелаеш. Каб ён панімаў, што ты прыказываеш, а так павесь яму аброць на хвост.
Часнок завязываць. Сварыцца. Любіць часнок завязываць, не з адным, дык з другім абязацельна пагрызецца. Зак. Часнок завязаць. Узноў Прося часнок завязала, учора паўдня рэзалася з Панасавымі. Працягл.-фінальн. Часнок дазавязываць. Дазавязывае яна часнок, што Васіль яе адкалашмаціць.
Чорт з віру іран. Зусім неаўтарытэтная асоба, невядома хто. Явіўся чорт з віру: падыйшчы ты яму бабу, каб узяла ў зяці, — горка ён нада некаму.
Чэрці ў кулачкі не трубілі жарт. Вельмі рана. Яшчэ чэрці ў кулачкі не трубілі, а Каця, паглядзіш, ужо печ растаплее, дым уецца
101 👁