Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Хоць у хамут лезь. Пра бяссілле, немагчымасць дзеяння. А мне, думает, усё гладка было? — прыхадзілася хоць у хамут лезь, ну неяк выкараскываўся. Хрэст накладаць (накладываць). Клясціся. Хрэст накладаю, гавару только тое, што сама відзела. Хрэст накладаў, што ён кала тых стагоў нагою не быу. Зак. Хрэст накласць. Я хрэст накладу, што Навумёнак тома не быу, ён з маім мальцам хадзіў у Радзівонаўку. Цераз (чэраз) бераг зямлі. Вельмі далёка. Яму только прадлажы,-гатоў адправіцца цераз бераг зямлі. Скажи — i чэраз бераг зямлі катане без аглядкі. Цераз (чэраз) волю (чыю). Наперакор. Жаніўся ён цераз маткіну волю, тая дужа не хацела нявесткі з Пархвянковага роду. Чэраз бацькаву волю ён не пойдзе, як тэй скажа, так i будзе. Цераз (чэраз) дзесятыя вушы. Няпэўна, па чутках. Пра Кузьмянка дайшло цераз дзесятыя вушы, ніхто тама не быў i не відзеў. Пачулі чэраз дзесятыя вушы, не знаюцъ, ці верыць, ці не. Цераз (чэраз) прасла (сцены) коціцца. Вельмі многа. У Лракопавых жыроў цераз прасла коціцца, ці даўно забілі большого кабана i смаляць другого. У ix усяго цераз сцены коціцца, для каго только ўсё збіраюць. У Леванёнкаў багаства чэраз сцены коціцца, ужо места яму не находзяць. Церць (сціраць, праціраць) гады. Жыць бескарысна. Ахота ж яму церць гады, ні сям'і не глядзіць, ні пра хозяйства не думае. Которое ўрэмя сцірае гады, хваціцца за розум, ды позна будзе. I меншый услед за большим пачаў праціраць гады. Зак. Сцерць (працерць) гада- Сям 'я была — распалася, з работы ці раз выганялі, із-за гарэлкі сцёр гады. Жыцель з яго некудышный, працёр гады без толку. Цёямая вада на вочы находзіць. Пра няяснасць у думках. Яму другей раз цёмная вада на вочы находзіць, тады ён нічога не глядзіць. Зак. Цёмная вада на вочы найшла. Щ яму цёмная вада на вочы найшла, што ён не падумаўшы пустоту вярзе. Цінціль-вінціль неадабр. Хлус, прайдзісвет. Ета ж цінціль-вінціль, ты яго паспробуй на чым-небудзь падлавіць, выкруціцца. 6а Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
2 👁
 ◀  / 321  ▶