Ува ўвесь мах. Шпарка (бегчы, ехаць). Імчаліся на конях ува увесь мах, коні гладкія, сытыя. Ува увесь разгар. 1. У самы гарачы час. Вясна ужо была ува увесь разгар, як наши мужчины прыехалі. 2. Самый актыўныя дзеянні. Ваша ўва увесь разгар, са ўсім трудна, адны бабы ў дзярэўні. Цяпер у дварэ ніхто не сядзіць, касьба ўва ўвесь разгар. У вачах. На віду, у прысутнасці. Як ета мы не знаем, усё ета ў вачах ува ўсіх дзелалася. У венікі. Па бярозавыя галінкі для венікаў. Я дужа любіў маленькім хадзіць з дзедам у венікі, ён рэжа лапку i казкі расказвае. У гадах (чыіх). Такі ж па ўзросту. Мацвяёнак тожа ў наших гадах, ён з намі па вечирынках бегаў. У галавах. 1. Пад галавой. Твой армяк вун у галавах ляжыцъ. 2. У кіраўніцтве, начальстве. Што ты надумаўся к Бабаронку, ён цяпера ў галавах, к яму не натыкайся. У галаве фяўраль іран. Пра легкадумную, ветраную асобу. Раз у галаве фяўраль, жызні з ёю не найдзеш, махла махлою i пахне. Уганяць у сцены. Узводзіць (зруб). Спецныя плотнікі іструб уганяюцъ у сцены гуляючы, толька бярвенне качаць цяжола. Зак. Увагнаць у сцены. Якая хатка не хатка, але ж пакуль увагналі ў сцены, верх праізвялi, вокны, дзверы асадзілі, цавазіліся. Удавацца ў памяць. Запамінацца. Другей раз якаянебудзь мелач удаецца ў памяць i цераз дзесяць гадоў стаіць у вачах. Зак. Удацца ў памяць. Што мне ўдалося ў памяць, ета як збіраліся іціць на хутары. У дозу гумар. У прыдачу. Як дзяліліся, Кірэю выдзелілі на хату клець, пуню далі для ската i старуху ў дозу. У другей бок. Назад. 3 ім піва не дужа зварыш, ён табе сячас гаворыць адно, а цераз мінуту зразу ў другей бок. У дугу. Модна (п'яны). У дугу быў п 'яны, не помніць, ці сам да ганак дацягнуўся, ці яго прывёў хто. У закрой. Каб выбраныя да палавіны краі дошак у дзвярах заходзілі адзін за другі. Вароты як збіў, так i ладна, дзверы ў хату надау закрой дзелаць, каб холаду не прапускалі
Дадатковыя словы
вечйрынках, пяны
2 👁