выўчыцца. Зак. Сцякляннаму богу памаліцца. Спярва ладна дзербалызнулі ў Большай Зяціцы, тады ў прыдачу ў Колтаве сцякляннаму богу памаліліся. Працягл.-фінальн. Сцякляннаму богу намаліцца (дамаліцца). Намоляцца сцякляннаму богу, што калі-небудзь найдуць нежывых пад плятнём. Адзін ужо дамаліўся сцякляннаму богу, і другога ета самае жджэ. Сцяклянный бог іран. Бутэлька з алкагольным пітвом. Я знаю, айдзе ў яе сцяклянный бог стаіць: за судняю ў клеці. Счапліваць губы. Змаўкаць. Каб счаплівала губы, куды б луччы было, а то матае языком, як сабака хвостом. Зак. Счапіць губы. Спярва крычала, разаралася, а после счапіла губы, змоўкла, пры Кузьме ні слова не прараніла. Множн. Пасчапліваць (пасчапіць) губы. Ім даўно нада было пасчапліваць губы і не вытыркацца з языком. Пасчапілі губы, ні словам не адазваліся, а Мархва ім рэзала праўду. Узмацн. Насчапліваць губы. Не дужа Ганна насчаплівае губы, усюдых і сякець і паліць. Сыць бярэ (разбірае). Не хочацца есці. Канешне, после такой кілбаскі сыць бярэ. Жывуць у выгадзе, ядуць, што хочуць, паетаму і сыць разбірае. Зак. Сыць узяла (разабрала). Во і Трахіма сыць узяла, пашоў спаць не вячэраўшы. Смяяліся хлопцы, што сыць разабрала Віцьку на Шурыкавай свадзьбе: баяўся пры дзеўках есць. Сядзець у седнях. Быць нерухомым. Нялёгка і Кузьме: сядзіць у седнях, падняцца са скамеечкі к сталу не можа. Зак. Сесць у седнях. Як звалішся з ног, сядзеш у седнях, тады пазнаеш, пачом хунт ліха. Абмеж. Пасядзець (прасядзець, праседзець) у седнях. Як пасядзела ў седнях, стала па-другому к дзеўкам атнасіцца. З год прасядзеў у седнях, а тады ўстаў на свае ногі. Столька яна праседзела ў седнях, ета ж сколька цярпення нада было глядзець яе, даглядаць. Законч. Адсядзець (адседзець, насядзецца, наседзецца) у седнях. Адсядзеў у седнях ладнага і Грашчанкоў дзевер. Ну што, ці не збіраешся ты адседзець у седнях як Маланка? Як насядзішся ў седнях, тады пазнаеш, што такое гора. Наседзелася яна ў седнях, не дай бог, сколька наседзелася. Тачыць лыжы гумар. Намервацца. Можа ты чула, куды на етый раз нашы хлюсты лыжы точаць. Зак. Натачыць лыжы. Натачылі лыжы матануць у Беразуйкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
106 👁