Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
выўчыцца. Зак. Сцякляннаму богу памаліцца. Спярва ладна дзербалызнулі ў Большай Зяціцы, тады ў прыдачу ў Колтаве сцякляннаму богу памаліліся. Працягл.-фінальн. Сцякляннаму богу намаліцца (дамаліцца). Намоляцца сцякляннаму богу, што калі-небудзь найдуць неживых над плятнём. Адзін ужо дамаліўся сцякляннаму богу, i другого ета самое жджэ. Сцяклянный бог іран. Бутэлька з алкагольным пітвом. Я знаю, айдзе ў яе сцяклянный бог стаіць: за судняю ў клеці. Счапліваць губы. Змаўкаць. Каб счаплівала губы, куды б луччы было, а то матае языком, як сабака хвостом. Зак. Счапщь губы. Спярва кричала, разаралася, а после счапіла губы, змоўкла, при Кузьме ні слова не прараніла. Множн. Пасчапліваць (пасчапіць) іубы. Ім даўно надо было пасчаплгвацъ губы i не вытыркацца з языком. Пасчапш губы, ні словам не адазваліся, а Мархва ім рэзала праўду. Узмацн. Насчапліваць губы. Не дужа Ганна насчаплівае губы, усюдых i сякецъ i паліць. Сыць бярэ (разбірае). Не хочацца есці. Канешне, после такой кілбаскі сыць бярэ. Жывуць у выгадзе, ядуць, што хочуць, паетаму i сыць разбірае. Зак. Сыць узяла (разабра ла). Во i Трахіма сыць узяла, пашоў спаць не вячэраўшы. Смяяліся хлопцы, што сыць разобрала Віцьку на Щурыкавай свадзьбе: баяўся при дзеўках есць. Сядзець у седнях. Быць нерухомым. Нялёгка i Кузьме: сядзіць у седнях, падняцца са скамеечкі к сталу не можа. Зак. Сесць у седнях. Як звалішся з ног, сядзеш у седнях, тады пазнаеш, паном хунт ліха. Абмеж. Пасядзець (прасядзець, праседзець) у седнях. Як пасядзела ў седнях, стала na-другому к дзеўкам атнасіцца. 3 год прасядзеў у седнях, а тады ўстаў на свае ногі. Столько яна праседзела ў седнях, ета ж сколько цярпення нада было глядзець яе, даглядаць. Законч. Адсядзець (адседзець, насядзецца, наседзецца) у седнях. Адсядзеў у седнях ладнага i Грашчанкоў дзевер. Ну што, ці не збіраешся ты адседзець у седнях як Маланка? Як насядзішся ў седнях, тады пазнаеш, што такое гора. Наседзелася яна ў седнях, не дай бог, сколько наседзелася. Тачыць лыжы гумар. Намервацца. Можа ты пула, куды на етый раз наши хлюсты лыжы точаць. Зак. Натачыць лыжы. Натачылі лыжы матануць у Беразуйкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 321  ▶