поле трашчэла ад крыку. Час. Параспасціраць язык. Вы б чулі, як Ляксандрыха ўчора параспасцірала язык. Узмацн. Нараспасціраць язык. Многа яна не нараспасцірае язык, тама ёсць каму абсеч яе. Працягл.-фінальн. Дараспасціраць язык. А так дараспасцірае язык, што з ёю ніхто не захоча слова сказаць. Распляскаць у ляпёшку. Збэсціць. Як усхвацілася, як панясла, распляскала мальца ў ляпёшку, ён не знаў, куды дзецца. Распускаць ногі. Шпарка ісці. Сцяпан, як маладэй, распускае ногі, яму толька за дзеўкамі бегаць. Зак. Распусціць ногі. Не глядзі, што крывэя, як распусціць ногі — паспробуй справуся з ім. Рогі праміць. Сунімаць. Некаму вам, распуснікі, рогі праміць, а яны на вас дужа параслі. Зак. Рогі папраміць. Скора пад'едзе Валік, ён табе рогі папраміць. Рогі чапляць (вешаць, усторкываць). Апранацца крыкліва. Маша рогі чапляе на сябе, дужа хоча панаравіцца Мархвінаму мальцу. Яны б рогі вешалі, ды няма за што спраўляць, а само не зарабатываецца. Ахота вам рогі усторкываць, надзеліся б, як усе дзеўкі. Зак. Рогі пачапіць (павесіць, усторнуць). Ёй асталося толька рогі пачапіць і хадзіць па вуліцы. Як жа яна не надумаецца рогі павесіць, яшчэ б красівей было. Няхай яны рогі ўсторнуць, можа тады за імі хлопцы гужам пабягаць. Рот няпоўный. Пра нежаданне есці. Бегаюць малыя, рот няпоўный, за гульнёю не загоніш пад'есць. Руду змываць. Бэсціць, здзекавацца. Сколька ўрэмя яны руду змывалі над Касцючыхаю, а яна ж ім яшчэ радня! Непаўн. Руду пазмываць. Пазмывалі руду і над старшым, і над маладзейшым, абое гора цяпнулі. Рукамі не спляснуць. Прыйсці ў адчай. Глядзіце, бабы, носіцеся з вугаллем у такую сухмень, можа пыхнуць двор, што рукамі не сплясняцё. Рукі не прыстаюць. Пра адсутнасць магчымасці ўздзейнічаць. Кажный дзень такую шкоду тварыць, што не прыдумаць, і рукі не прыстаюць абсеч. Рукі распасціраць. Біцца. Спярва зладу з ім не было, паняўся рукі распасціраць, ну мужчыны яго ўнялі. Зак. Рукі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
109 👁