Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Пайціць хвост падняўшы. Ачуняць, паправіцца. Во думал i, што Арцямёнак не выкараскаецца, i праўда, цяжола ляжаў, к вясне пашоў хвост падняўшы. Па лапцю. Вялікі. Сядзяць кабылы па лапцю, я такіх не бяру, я люблю маладзенькія кабылкі адварыць. Пад капустою курапы па лапцю. Паленам (колам) не адбіцца. Ніяк не адчапіцца. Taкей настырный, такей нахальный, прычэпіцца — ад яго паленам не адаб'ешся. Ты не знала Кабанёнка, во быў апглёт, бывала, колам ад яго не адбіцца. Палкаю не прагнаць. Не пазбавіцца. Сядзгць, дзелаць нечага, галаву дурыць i дурыць, яе з хаты палкаю не прагнаць. Палучаць па хвасту. Быць пабітым. Сколько ён палучаў па хвасту i ўсё забываў. Зак. Палучыць па хвасту. Адзін раз ты крэпка палучыў па хвасту i яшчэ будзе. Узмацн. Напалучаць па хвасту. Щ мала яны нипалучалі па хвасту, а ўсё дно як адуравалі, так i адураваюць. Пальца не накладаць. Не караць фізічна. Архіп на сваіх пальца не накладаў, дужа жалеў. Зак. Пальца не накласць. Турчанок гадаваў сваіх дзяцей, дык пальца не наклаў, i яны яго слухалі. Панесць на языку. Пачаць шырока абгаворваць. LU што пачуе, ці няхай не дачуе, што пападзе ў вуха — i панясла на языку. Паняць верх. Прывыкнуць. Урэдный малец, паняў верх біцца, i цяпера дзяўчонкам проходу не дае. Папраўляць п'янаму шапку іран. Займацца бескарыснай справай. Што ён дзень дзелаў? — папраўляў п 'янаму шапку, сена асталося нягрэбеным. Папускаць вожкі. Аслабляць кіраўніцтва. Нелязя так папускаць вожкі, як Азаронак, парадку не будзе ніякага. Зак. Папусціць вожкі. Паследняе ўрэмя наш папусціў вожкі, ні за чым не глядзіць. Пары (пара) з рота не выпускаць. Маўчаць, не ўступаць у размовы. Ён прыдзе, пасядзіць у вугалку, пары з рота не выпускав. Ракусавы дужа не кучыліся i ў разговоры не лезлі, пара з рота не выпускалі. Па сабе. Асобна, самастойна. Яго хлопцы рана пачыналі жыць па сабе, жаніліся i ставілі свае хаты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адабешся, нйпалучалі, пянаму
0 👁
 ◀  / 321  ▶