Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Падбіваць пад ногі. Падпарадкоўваць. Не думаю, каб ім удалося падбіваць пад ногі Сазанёнка. Зак. Падбіць пад ногі. Во як бывав: такей быў мужчина, a падбілі пад ногі, здзелалі нікчомньш. Падвадзіць пулю. Рабіць непрыемнасць. Зразу Салдацёнак верыў ім, як сабе самому, а после паняў, што яму падводзяць пулю. Зак. Падвесць пулю. Не думаў Сільчанка, што яму падвядуць такую пулю. Працягл.-фшальн. Нападвадзіць пулю. Нападводзяць яны пулю Максіму, ён адпаліць такое, што адракуцца ад свае дураты. Пад гарачый зуб. Пры раззлаванасці, раздражненні. Попала к яму пад гарачый зуб, чуць не выгнаў з канторы. Паддзержываць руку. Аказваць падтрымку. Панас усягда майму паддзержываў руку, не даваў навалівацца на сходках. Зак. Падцзяржаць руку. Быў прызаўныў, ну тута швагры паддзяржалі руку, не далі ў абіду. Пад добрый гумар. Калі лагодны. Зайшла к Макету, ён пад добрый гумар распрасіў пра старого, пра дзяцей. Падлязаць (падлазіць) пад руку. Дагаджаць. Ох, некоторый ўмеюць падлязацъ пад руку, усё дно як акадзеті паканчалі. Сколько ўсе надзікаваліся, глядзеўшы, як ён падлазіць пад руку к Хрысцянкову. Зак. Паддезць пад руку. Не последняя сатана i твой брацец, любіць падлезць пад руку начальству. Працягл.-фінальн. Нападлязаць (нападлазіць, дападлязаць, дападлазіць) пад руку. Сяргей нападлязаў пад руку к старшине, болъшыне палезе. Ну i што яна палучыла, калі напвдлазіла пад руку пішчом? Відзелі, як дападлязаў пад руку Хведаронак? — во так i Лявону будзе, нягож не будзе. Ён дападлазіць пад руку, што секратар ладна турне яго а д сябе, Пад мяжу. Побач. Наши палоскі ў трох мястах былі пад мяжу, мы ў адно ўрэмя i пахалі. Паднасіцца з хвастом. Заляцацца, аддавацца (пра дзяўчыну). Паднасілася з хвастом, пакуль бруха нажила, а ён браць i не думав. Зак. Паднесца з хвастом. Падняслася з хвастом, цяпера слёзы на кулак наматывав. Паднасіць дулю (дульку). Модна бідь. Сколько раз паднасш яму дулю i ўсё не каіцца. Каму, каму ты збіраешся паднасіць дульку, ці не Колю Щтоваму? Зак. Паднесць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 321  ▶