Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Наадтоптываеце вы ногі, хадзёмшы туды. За ярундою, за прастою бумажкаю нада напрытаптываць ногі. Напрытоптываеш ногі, пакуля наго-наго ды даб'ешся. Мае тожа наўбівалі ногі, ды кажный дзет i ў дождж, i ў завеі. Множн Ногі паадтаптываць (паадтоптываць, папрытаптываць, папрытоптываць, паўбіваць). Мы не меншы вас ногі тэй год паадтаптывалі. Столъка хадзёмшы можна ногі паадтоптываць. Пастухам дастаецца, за лета яны ногі папрытаптываюць. Што, вы тожа хочаце ногі папрытоптываць? — ну пахадзіце, пахадзіце. I вы б ногі паўбівалі, каб столька выхадзілі. Ногі выціраць. Бэсціць, няславіць. Што ён так naпусціўся, аб яго ногі выціраюць, — i ўсё зносіць. Непаўн. Ногі павыціраць. Павыціралі ногі i аб Васіля, пакуля тут нахадзіўся. Узмацн. Hori навыціраць. Увідзіш сам, сколька яны ногі навыціраюць аб Уласенку. Працягл.-фінальн. Ногі давыціраць. Несцяронак дасць ім здачы, — так яны давыціраюць ногі. Hori прыбіваць. 1. Скакаць да знямогі. Як успомніш маладэя гады, вечарынкі, ногі прыбівалі пад гармоню. 2. Модна стамляцца ў хадзе. Дарога цяжолая, ногі прыбіваеш, пакуля дапляцешся. Зак. Hori прыбіць. 1. Наскакацца да знямогі. Hy ŭ наскакаліся ўчора вашы дзеўкі ў клубе з салдатамі, ногі прыбілі. 2. Модна стамідда ў хадзе. Бывала, ногі прыб'еш, пакуля з Крычава дойдзеш, а сколька разоў прыхадзілася хадзіць. Множн. Hori напрыбіваць (папрыбіць). 1. Наскакацда да знямогі. Бывала, ногі папрыбіваем, ні аднаго танца не прапусцім. Учора мы ў Чарнілаве ногі папрыбілі. 2. Модна дастамляцца ў хадзе. За лета ногі папрыбіваем на торх, вёрст восем туды ды назад столька. Аб'явяць поход, усе ногі папрыб'юцъ, а перадыху не палучыш. Ногі чарцяць (чэрцяць). Пра вялікую стомленасдь. Не так ужо ў яго ногі чарцяць, як табе здаецца. Якей з Кузьмы хадок, ідзе i ногі чэрцяць. Ног не выцягнуць. Вельмі густое. Дажджы цёплыя прахадзілі, дык па лугах трава — ног не выцягнуць. Носа не цатыкаць. Не заходзіць. Яны ўжо ці не трэццій год носа не патыкаюць у Кандратаўск, так іх тэй раз напужалі. 5а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абявяць, дабешся, папрыбюцъ, прыбеш
0 👁
 ◀  / 321  ▶