суцъ за Кузьму i нашу старуху. Мы хацелі яго адведацъ, а гавораць, паняслі Лёню за Храловіча. Працягл. Пазанасіць за Кузьму (Храловіча). Каб вас пазанасш за Кузьму з такімі разгаворамі! На етам свеце ніхто не задзержыцца, усіх пазаносяцъ за Храловіча. Несць i у рот i ў нос* Есці няўмела, выпэцкваючыся (пра дзіця). Малый нясе i ў рот i ў нос, паку ля наесца — замурзаецца, только вачонкі бліскаюць. Несць (торкаць) галаву ў пятлю. Займацца рызыкоўнай справай. Сам не знаю, чаго нясе галаву ў пятлю, хваціцца, ды позна будзе. Торкаў галаву у пятлю, паку ля найшоў пагібель. Зак. Занесць (уторнуць) галаву ў пятлю. Калі не будзем пра што думаць, занясе галаву ў пятлю. Щ ты забыў, як Петрачок уторнуў галаву ў пятлю, i ты ета палучыш. Множн. Пазанасіць (пазанесць, паўторкаць) голавы (галовы) ў пятлю. Пазаносіце вы, яй богу, пазаносіце голавы ў пятлю! Могуць пазанесць голавы ў пятлю, яны ж ні пра што не думаюць. Тады яны паўторкалі голавы ў пятлю, дык харашо, у дзядзькг была рука ў горадзе, павыцягываў. Паўторкаць галовы ў пятлю нядоўга, а даставацъ, ой, трудна! Яны цераз Кругліка паўторкалі галовы ў пятлю. Не там дык там. Дзе-небудзь. Не там дык там зашыбаў капейку, без дзела склаўшы рукі не сядзеў ні аднаго дня. Не ў дасуг. Пры пільнай патрэбе, адсутнасці цярпення. Калі стане не ў дасуг, то выберыцъ урэмя, хоць на дзет прыедзе. ' Не ў дугу. Дрэнна. Як не здзелаю, усё яму не ў дугу, сіпіць, хрыпіць, гатоў зубамі грызць. Не ў паклад. Не для захоўвання. Вазьмі, поўную сумку навыбірай яблык, нам яны не ў паклад. / Не ў талкі. Безумоўна, няма размовы. Канешне, я прыду i памагу, ета дайжа не ў талкі, — як свайму чалавеку не паможч! Не ў худое места. Заслужана. Напала ім не ў худое места, разбалаваліся больш некуды. Не хвараў. Здаровы. / Аўдзяёнак не хвараў, мог ба выбраць урэмя i дзенъ-два паможч ля пуні. Не шыта не рыта. Нічога не зроблена. Прыбягіш з работы, у дварэ не шыта не рыта, не знает, за што хватацца
0 👁