Пайціць на сціру. Капіў, капіў і нічым не папользаваўся, усё пашло на сціру.
Іціць проця веку (жызні, к жызні). Быць на пачатку жыццёвага шляху. Вы ідзяцё проця веку, нелязя аўтарыцету цяраць. Калі проця жызні ідзеш, нада глядзець далёка напярод, усё раншы відзець. Ета наша ўрэмя сходзіць, а вы ідзяцё к жызні, нада пра ўсё думаць ды думаць.
Іціць у разгул. Весці бесклапотнае жыццё з пагулянкамі. Бацька замеціў, што ён ідзе ў разгул, дык быйстра прыструніў. Зак. Пайціць у разгул. Ну канешня, пойдуць у разгул, прымер ёсць з каго браць, са старшых сясцёр.
Іціць (хадзіць) паверх дзярэўні (лесу, галоў). Несціхана, нястрымна сваволіць. Такея галузнікі, ідуць паверх дзярэўні, ніхто іх не прыцішыць. Ай-я-яй, што яны вытвараюць, ідуць паверх лесу, ніякага ўніму няма. Запомні раз і наўсягда: у мяне ты паверх галоў іціць не будзеш. Паўлік Мікіціхін другей год ходзіць паверх дзярэўні. А сколька хадзілі паверх лесу Кісялёнкавы распуснікі, нійдзе ім места не было. Як прыўчацца хадзіць паверх галоў, тады трудна будзе браць у рукі. Зак. Пайціць паверх дзярэўні (лесу, галоў). Калі не ўнімаць, яны цераз год-другей пойдуць паверх дзярэўні. Ці помніш, як тэя неслухі пашлі паверх лесу, а Ісаёнак тады ўнімаў? Успакаіваць было некаму, ну яны і пашлі паверх галоў.
Іціць цераз (чэраз) рукі. Быць у карыстанні. У яго many чаго ішло цераз рукі, только нічога не задзержывалася. Без толку ў іх ідзе чэраз рукі парадашнае багаства. Зак. Прайціць цераз (чэраз) рукі. У іх нівесь якое дабро прайшло цераз рукі, папользавацца не сумелі. Ну і што, калі многа пройдзе чэраз рукі, пользы яму не прынясе.
Каб адна раса. Ледзь не. Каб адна раса, жэрдзь ба ўдарыла яго прама па галаве: перадоўка парвалася.
К аднаму канцу. Пра безвыходнасць. Нашы гады такея, што дзвігаешся к аднаму канцу, старэй маладым не стане.
Калі ды калі. Некалі. Калі ды калі прыдзе на яго пералома, не будзе ён цэлый век уродаваць.
Каляскі падкачываць (падкочываць). Падводзіць. Яны стараюцца ўсім-усім каляскі падкачываць, як нелюдзі якеята. Ох, масцер каляскі падкочываць, такога только паіскаць
109 👁