Здаваць сялібу. 1. Адыходзіць ад гаспадарчых спраў. Не, Сяргей не збіраецца здаваць сялібу, за хазяйства крэпка дзяржыцца. 2. Паміраць. Здае сялібу Максіміха, ляжыць i вачэй не ўскрывае. Зак. Здаць сялібу. 1. Адысці ад гаспадарчых спраў. Скора я здам сялібу, няхай самі хазяйнічаюць, як хочаць. 2. Памерці. Быстра здаў сялібу Архіпёнак, нешта дней пяць паляжаў i гатоў. 3 дзевятага на (чэраз, цераз) дзесятае. У агульных рысах. У яе ўрэмя не было, яна з дзевятага на дзесятае пераказала мне i пабегла. Чулі мы пра е т а з дзевятага чэраз дзесятае. Я папула з дзевятага цераз дзесятае пра іхнае сватаўство, не знаю, як тама ўсё палучылася. Здзяваць сем шкур. Абіраць. Бяссовесныя людзі, несазнацелъныя, з дзяцей здзяваюць сем шкур. Зак. Здзець сем шкур. 1з Пракопа тады сем шкур здзелг, два разы садзілі, крошкі хлеба дзяцям не аставалася. 3 дзядоў-прадзедаў. 3 даўніх часоў. У нас з дзядоўпрадзедаў вялося, што ўсім у дварэ кіруе бацька. Здор на здор. Непаразуменне, звада. У іх не сяння пачалося здор на здор, ета з залеташняга года ідзе. 3 дурнога вугла. Пра неразумную, безразважлівую асобу. Што ты пра яго скажаш, калі ён з дурнога вугла, яго i бацька такей быў. 3 дурнога вума. 3-за адсутнасці развагі. Па-твойму, ета ён з цэллю дзелаў? — не-а, з дурнога вума, не падумаўшы. 3 душком. 1. 3 наяўнасцю паху. На від ладнае мяса, думалі, возьмем, а падыйшлі — яно з душком. 2. Капрызны. Ета дзеўка з душком, кала яе дужа не паверцішся. 3 душою. Без усякіх рэчаў (выйсці, выгнаць). Харашо, хоць паспелі з душою выскачыцъ, самі не згарэлі. Сама была дужа ладная, дык i з душою выправілі. 3 душы даставаць (вынімаць). 1. Аддаваць апошняе. Так трасецца над дачкамі, прама ўсё ім з душы дастае. Кажацца, з душы гатова ўсё вынімаць, каб ім паможч. 2. Забіраць усё. Нахальныя людзі, яны ў Маланкі з душы дастаюцъ паследніе капейкі. У Мацвяёнка ён з душы вынімаў усё, што мог. Зак. 3 душы дастаць (выняць). 1. Аддаць апошняе. Ну ці яна табе з душы дастане гроты на ўсякую дурату? Прося з душы выняла, што імела. 2. Забраць усё
1 👁