Каму ты вязеш сена? Каторый ужо воз сяньня цягніць і кажный пудоў пы дваццыць пяць. Толька паехылі, ужо ўзноў вузюган вылакець. Такей воз пёр, што як ён толька ныклаў. Відзіш, твае памошнікі імчаць вазы наўскыч, пызыгыняюць коні, — унімі і ўспакой.
Верный
верны, такі, які не мяняе сваіх пераканання/, унушае давер — надзёжный в., такі, на якога можна пакласціся; прэданный, адданый в., такі, у якога асаблівая сіла і глыбіня вернасці; непадкупный в., такі, якога нельга падкупіць; закадышный в., вельмі блізкі; прэданный (адданый) душою і целам в., поўнасцю адданы.
Ты мой самый верный тыварішч, я табе верю. Кузьма — надзёжный чылавек, раз скызаў — дзела сьвята, ні пыдвядзець. Большы такога предынныга чылавека ты ні знайдзіш. Вун твой адданый Кірей, ідзі пыдымай яго. Не, пры Лявона ты ні гыварі, чылавек ён ніпаткупный. Быў у мяне зыкадышный друг — ета Кыныстрат, — ны вайне пагіб. Лісей сваёю хваліўся, што дужа предынныя душою і целым, а вярнуўся с Крічыва — паехыла зь Мікілаёнкывым. Яны адзін другому душою і целым адданыя, ня то, што ты — прыдасі зы капейку любога.
Верыць
верыць, аказваць давер — давяраць в. поўнасцю; давярацца в. пры наяўнасці прычын для недаверу; пакладацца, палагацца в. без сумнення; даваць веры в. поўнасцю, в. з сумненнем.
Пірістаў я табе веріць, ты мяне дужа-дужа падвёў. Я іду, а мне наўстречу ряд зялёных ёлычык; табе ўруць, а ты ўсё веріш, дырагой мілёнычык. Яму можна дывіряць, ён жа ні разу ні пыдвадзіў. Ты кажныму дывіряісься, ета табе калі-небудзь бокым вылізіць. Ны Сярьгея можна пыклыдацца, ён хлопіц чэсный. Я то дужа ні на кога ні пылыгаюся, а ны Міркулёнкыў пыкласца можна. І ты лухце даеш веры?—у яго праўды ні на грош.
Віднець
віднець, пачынаць святлець (у адносінах да світання) — святлець в. прыкметна; світаць в. прыкметна, кніжн.; віднецца в., іншаск., абмеж.; дзяннець в. досыць пры
89 👁