Старонка 54
◀ / 281 ▶
наць п. з скаргамі, іншаск., іран.; квактаць п. з папрокамі, іншаск., іран. Хто б ужо бядніўся, толька ня ты. Прібідняцца ўмеіць, гляніш — ну пряма кызаньськыя сірыта. Зыкарюзлый, зыкарюзлый, скнаріцца ўсё ўремя. Сундукі і засікі ўсяго ўсякыга ныкрятына і нываліна, а ўсё стогніць, чуць ня з голыду пыміраіць. Каму — каму, а табе квыктаць стыдна, чаго сь цябе ні хвытаіць. 53. Бяздзельнічаць бяздзейнічаць, праводзіць час у бяздзейнасці — гультайнічаць, гультайстваваць б. ад лені; лодарнічаць б. ад нежадання рабіць; загараць б. вымушана, іншаск.; гуляць б., праводзячы час вольна, у забавах; гульма гуляць б., зусім нічога не робячы, неадабр.; лынды (брынды, баклушы) біць б., праводзячы час у бязмэтным бадзянні, іран.; грэць зубы б., праводзячы час на свежым паветры, іран.; валяць дурака б., ухіляючыся ад працы, асудж.; сабак ганяць б., трацячы час попусту, асудж.; пляваць у паталок б., зусім нічога не робячы, руск., іран.; ляжаць на баку б., зусім нічога не робячы, гумар.; лодыра спраўляць б., зусім нічога не робячы, іран., рэдкаўж. І мой любіць бязьдзельнічыць, а ныйпачы с тваім зьбяруцца. Садзісь-ка ты зы прясьліцу, нечыга гультайнічыць. Ні гультайствуй, а ідзі хуць падоньня у сяніцы сыгрябі. Аччысьці устань хуць пяцьміны, хваціць лодырнічыць. Пріехылі ны машынах і ўзноў зыгыряюць: сеілкі спорчыны. Гуляіць і гуляіць, палкі дроў дайжа ляніцца пірясеч. Гульма гуляіць цэлыя лета, ні кажы яму што зьдзелыць і ні гыварі — дрень будзіш. Лынды б'ець і б'ець, дайжа суру с-пад ног ні прібярець. Прівык брынды біць, палкі с-пад ног ні падніміць. Баклушы б'ець і б'ець дзень прі дні, ні да чога ні датуркыісься. Якоя там у яго паство, зубы дзень прі дні греіць, скот як ні пасьвін. Во пражыў на сьвеце — выляў дурука цэлый век, паліц ап паліц ні ўдаріў. Ні знаіш, што Шурка твой дзелыіць — сыбак гыняіць дзень прі дні. Ты яму гатоў, пыднасі, трахтуй яго, а ён будзіць у пыталок плюваць. Ну што, ты, знаць, цэлыя лета ны баку ляжыш. Лодыря спруўляць ты гатоў, а каб с касою прайціць — дык не, а зы цябе ж другея дзелыць ні стануць, ні надзейся.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 281 ▶