(пра агонь, жару). Пірякіньса ны сяньнік і пыляжы, спытыхнець жыра і пойдзіш.
Ступень па пень Лянота; неахвота. Дык што, ужо ступень па пень стала дайжа ды стыла дайціць,— жджы: я табе буду узнасіцца і трухтувацца.
Сход м. 1. Сход. 2. Апошняя чвэрць. Сход пычаўся, ночы цёмныя-цёмныя сталі.
Сцёмшыся (сьцёмшыся). Гужам. Во ўжо сяньня людзей будзіць, са ўсіх бакоў пряма сьцёмшыся ідуць.
Сцягнуць (сьцягнуць) -н-у, -н-іш; зак. 1. Сцягнуць. 2. Украсці. 3. Справіцца. Я зы сваю жызьню падбіўся, трі вайны прайшоў, у гірманскыю газу хваціў, мне з мыладымі ні сьцягнуць.
Таніна (тыніна) ж. Тонкасць. Еткыя тыніна, айдзе ж тут што будзіць дзіржацца.
Убойный прым. Непаслухмяны. У яе два пудуросткі і такея убойныя, пряма слова ні гыварі.
Угаманіць (угыманіць) -н-ю, -н-іш; зак. 1. Супакоіць, уняць, угамаваць, угаварыць. 2. Забіць; знішчыць. Злавілі, зывялі троху ў бок адзь дзяреўні і ўгыманілі.
Угар м. 1. Чад. 2. Разудалы. Сімянок такей ужо угар, што куды там,— ён і на выдумкі і на скокі, і на ўсё.
Узнык м. Памяць; успамін. Паехыў, нейдзі прыпаў і ўзныку во німа. Якей такой нячыстый сілі ўзнык будзіць.
Умалку прысл. У дзяцінстве. І ўмалку быў выранёнык, і цяперь ат малку дужа ні атрос.
Упяліцца -л-юся, -л-ісься; зак. 1. Уперціся. Як упяліцца — хуць ты яго жывога вылакі ці гылаву атарьві. 2. Пачаць назойліва, бессаромна углядацца. Ну што ты ўпяліўся ну людзей, так жа нікрасіва.
Уставішня і уставішна прысл. Заўсёды, пастаянна. Во хто работыіць — ета Мікіта, калі ён сьпіць, калі ляжыць,— разым с сонцым уставішня і пашоў, і пашоў.
Ухайдошыць -ш-у, -ш-ыш; зак. Забіць. А Мыксімёнык, ці чулі, вуўка ухайдошыў. Зь нейкымі бысікамі зьвізаўся, і яго ухайдошылі.
Хлюндра м. і ж. асудж. Неакуратны чалавек, звыч. жанчына. Што пра хлюндру кызаць, каб у яе што путноя було.
Храпка (хряпка) ж. 1. Храпка. 2. Нос. Што, пупула пы хряпкі? 3. Дровы з маладога сасняку. Прівёз хрыпяк, ім нада лета сохнуць, а тады яны будуць гарець.
Цэль ж. Лесаматэрыял. Во нывазіў цэлі: чыстыя,
80 👁