пірярежым напыл, нашто ёй выляцца, а так расколіш і высыхніць.
Ляпёха ж. іран. Мажная нязграбная жанчына. Узілася ляпёха за кросны, згародзіць бырану, выйдзіць пылатно зь дзірькымі.
Маліць -л-ю, -л-іш, незак. Лічыць малым; выдаваць за малога. Ні маль ужо, ні маль сваю, вічарінык ні прыпускаіць, а работыць мала,— ніхай-ка ідзець торху пырізаіць.
Маліцца л-юся, л-ісься, незак. Лічыць сябе малым, прыкідвацца малым. Ты б маліўся,— ні касіць, ні пыхаць пыпіросу ў зубы і рукі ў брюкі рысхаджывыць.
Махар (махырь) м. Прайдзісвет. Ой, махырь, ні я буду, кылі ён шыі сабе ня скруціць.
Мурзапон м. Мурза, неахайны. Ходзіць мурзапон, грязь на шчокых зыкарела, а рубашкі і за гыд ні дамыісься.
Надвор'е (надворья) н. 1. Надвор'е. Спорцілыся надворья, другую нядзелю ніяк ні ныладзіцца. 2. рэдкаўж. Двор. Зыграможджына надворья, што хуць літай там ці поўзый, а па-людзку ня пройдзіш.
Надубырыцца (нудубыріцца) -р-юся, -р-ісься, зак. 1. Наставіць хіб. Нудубыріўся кот ны сыбаку. 2. перан., іран. Надзьмуцца, натапырыцца. Нудубыріцца і ні сь кім ні рызгывиріць.
Накачагарыцца (ныкычыгаріцца) -р-юся, -р-ісься, зак. 1. гумар. Стаміцца, топячы печ, звыч. у лазні, асеці. Ныкычыгаріўся я сяньня, дровы сырэя, ні гыряць хуць здохні. 2. іран. Напіцца п'яным, звыч. самагону. Ныкычыгаріліся у Мыланкі, чуць ідуць.
Наўгрудкі прысл. Дзёрзка, па-забіяцку. Слова яму ні скажы і дзелыць нічога ні зыстаў — кідыіцца наўгрудкі.
Неканешня (ніканешня) прысл. Неабавязкова. Вот табе выпрыўляцца на тую свадзьбу саўсім ніканешня.
Ноў ж. 1. Што-н. новае, невядомае раней. Ты ўжо зыкарюз, табе ўсякыя ноў страшна. 2. Навіна, хлеб новага ўраджаю. З наві ныпяклі хлеба, во смашный сьвежый.
Павалка (павылка) ж. Павалока, павуцінне. Туман ні туман, а нейкыя павылка. Павылка па полю, ета увосінь усігда так.
Падмятайла (пыдмітайла) м. і ж., іран. Паслугач. Няўжэлі табе ня стыдна сымаго сябе і людзей служыць зы пыдмітайлу.
79 👁