пакручасты (пра лесаматэрыял). Задорлівыю палку гладка ня выстругыіш, іна і выламыіцца, і зыдзіраіцца.
Закандрычыць (зыкандрычыць) -ч-у, -ч-ыш; зак.; гумар. Зарэзаць. Во якей страшный, хочыш — зразу зыкандрычыць і як зваць ня спросіць.
Засадка (засыдка і зысадка) ж. Засаўка. Троху цісануў кусок якея палкі, во й засыдка. 2. Пастка. Іна табе прызіваіць, прыйшла — і засыдкі німа, і ня відзіў, што брала.
Захвоставатый (захвостывытый) прым. Закручаны (пра вяршаліну дрэва). Макушка сукуватыя і яшчэ настолька захвостывытыя, пряма пыпірякручывыныя.
Збежца (зьбежца) зьбягіцца; зак. 1. Збегчыся. 2. перан. Зморшчыцца ад жары (пра скураны абутак). Пыставіў ны загнет бацінкі, ды, знаць, дылікувата, зьбегліся за ныч.
Згуртаваць (згуртуваць) -ту-ю, -ту-іш; зак. 1. Згуртаваць, аб'яднаць. 2. Скласці абы-як, без разбору. Нашто ж ты згуртуваў разым і чыстыя і грязныя, і адзежу, і вобуў.
Здрыгануцца (здрігануцца) -н-уся, н-ёсься; зак. 1. Здрыгануцца. 2. Пайсці; рушыць. Усі дзяреўні здрігануліся на кірмаш, народу было — ня згледзіць, айдзе там було каго шукаць.
Зелянцы (зілянцы) мн. Недазрэлыя, недаразвітыя расліны канапель. Пучкі трі зілянцоў выляіцца пыць сьцяною, пріпуцій ба куды.
Зналопу прысл. Раптам, раптоўна, нечакана. Кінуліся ны яго зналопу, дык ён і рысціряўся, ні знаіць, што і скызаць.
Знатна прыс. Прыкметна відаць. Ня дужа знатна, каб рыспагодзілыся. Ну што ты ні знатна, ёй жа радзіць скора.
Знесца (зьнесца) зьнясуцца; зак. 1. Знесціся. 2. Знесці ў адно месца. Нічога ж ні асталыся, дык людзі зьнясьліся, абед справілі.
Зразу прысл. 1. Адразу, зразу. 2. Спачатку. Якея ета зборы — зразу адзін прішоў, ціріш час другей пляцецца.
Ірвацца, рвацца -в-уся, -в-ёсься; незак. 1. Рвацца. 2. груб. Крычаць. Чаго ты рьвесься, чаго ць цябе хвытаіць. Узноў пычаў ірвацца.
75 👁