Старонка 230
◀ / 281 ▶
ТЛУМАЧАЛЬНЫ СЛОЎНІК (словы з ілюстрацыйных прыкладаў) Абначыцца -ч-ўся, -ч-ысься; зак. Заначаваць выпадкова ці вымушана. Хадзілі, хадзілі, не знаім, куды іціць, во кыпа пупалыся, у ёй і абначыліся. Адкінуцца (аткінуцца) -н-іцца; зак. 1. Адкінуцца. Ніхай пыляжыць, увечырі аткініцца. 2. Пакінуць назусім гняздо (пра птушку). Ці вы ні знаіця, чаго аткінулыся? — бегылі, ні дывалі сядзець, таго й аткінулыся. Адскачыць (ацскачыць) -ч-ў, -ч-ыш; зак. 1. Адскочыць. 2. Хутка схадзіць, з'ездзіць. Ацскачу-ка я суботыю к сваім, неік ужо даўно ні была. 3. Хутка адрасці ў спрыяльных умовах. Вісна зразу узілася цёплыя, цёплыя, і жыты зызілянелі хырашо, і трыва за двоя судык ацскачыла. Апетаваць (апетывыць) -ту-ю, -ты-іш; зак. З'есці. Што ты тарелку ныліла, ета як сыбаку муха, — яму вядзернік стыўляй — апетыіць. Арду узняць (падняць). Пачаць гучны крык, сварку, лаянку. Узьнялі арду на полі, зы пяць вёрст чутна. Пыдняли арду, як толька людзей ня стыдна. Атваліцца -л-іцца; зак. 1. Адваліцца. 2. Зменшыцца (пра цану, жару, мароз). Ны пырысят цэны скора атвалюцца. Ну, марозы, кажыцца, атваліліся, к вясьне дзела йдзець. Атрыгацца -а-іцца; незак. 1. Адрыгацца. 2. Паўтарацца (звыч. пра хваробу, захворванне). Каторый раз ета рожа ў мяне атрыгаіцца. Бардадын (бырдадын) м. іран. Высокі няскладны чалавек. Табун рыспасьцёрся па ўсёй амшарі, а бырдадын тэй, наверна, сьпіць. Біндавокій прым. З выбітым, выбалелым вокам, аднавокі. А што кылі біндавокій, а ці адной жыць луччы?
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 281 ▶