Старонка 227
◀ / 281 ▶
434. Чыніць рамантаваць, устараняць няспраўнасць — пачыняць р. грунтоўна; ладзіць р. з большага; правіць, папраўляць р. крыху; падпраўляць р. нязначна; раманціраваць р. кваліфікавана, неалаг. Ставы саўсім пулумаліся, нада неік чыніць. Бярісь-ка пычыняць сані, нада ж ехыць. Ладзіў, ладзіў калёсы, трайню зьдзелыў, падушку зьбіў, а трубка ўзіла і рассыпылыся. Правіў пінжак троху, толька ён узноў нешта ціскій. Ны прібудушчый год хату зьбіраюся пыпрыўляць. Я тваё бёрда пытпрыўляць ні бяруся — ня ўмею. Па сколька нам зыпісалі, што сані ріманцірывылі? 435. Шкода страта, убытак, нанесены псаваннем, пашкоджаннем — квас, купалішча с. вялікая; урэд, ушчэрб, урон с. значная, неалаг.; утрата, страта с. частковая; убытак с. невялікая. Ну як жа ты глядзеў, такую шкоду зьдзелыў, а тут етый яшчэ рыскріўляўся. Ай-яй-яй, якей квас зьдзелылі сьвіньні ў гародзі. Во купалішча дык купалішча, як піряжыць такоя. Ат курей усігда многа ўреду: і гарод паложуць і пышынічка ці ячмень якей ні стануцца. Ета ж прямэй ушчэрб ат твайго пыства. Многа ўрону буря нынісла, нада наныва усё правіць. Ну што ж ты зьдзелыіш, і ўтрату піріжывеш. Канешня, рызаренія, а страты будуць. Вугыл ячменю коні выбілі, канешня ж, убытык. 436. Шпар паз, выбраная спецыяльна доўгая канаўка ў дэталі збудавання ці абсталявання, выемка паміж бярвеннем у збудаванні — паз п. шырокі. Што ж ты дзелыў, гульма пругуляў дзень — чуць субычыўся шпар выдзіўбыць, а дзень жа з год. Пазы гліныю пызыляпіла, ды патрескыліся, нада як дыбрацца пытправіць, а посьлі пыбяліць. 437. Шукаць шукаць, займацца пошукамі — іскаць; разыйскываць, разыскываць ш. працяглы час; глядзець ш. позіркам, іншаск.; шарыць ш. старанна, неадабр.; шныхарыць,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 281 ▶