Старонка 206
◀ / 281 ▶
мне, закон ці ўказ, і думыць я іх ні хачу. Ні пынімаіць ён цябе, я віджу, саўсім, знаць, у руках ні дзяржыш. Празнывыць я цябе ні хачу і ня буду зы твае гіморы. 380. Счытаць меркаваць, трымацца думкі — меркаваць м. са значнай упэўненасцю; лічыць м., кніжн., малаўж.; думаць м. з асабістай перакананасцю; прадпалагаць, палагаць м. без дастатковай упэўненасці. Я так шчытаю, што пысядзець ба табе ў дваре дужа б ладна було. Як ні мярькуй, а біс каровы жыць трудна, нада ўзьбівацца ны якей хвост. Як ты лічыш, ці стоіць мне ацскачыць у Рожыва. Ні малінькій, сымаму нада думыць, хваціць цябе зу руку вадзіць. Прідпылыгаю, што нада було паможч, дык ты ж ні сыізволіў пріціць. Я ж пылыгаў, што далжно рыспагодзіцца, і растрёс капёшку, а тут на табе, зыліўнэй. 381. Сярдзіта злосна, у стане злосці — гнеўна з. вельмі; злосна з. з рэзкасцю, кніжн.; злобна з. з лютасцю; свірэпа з. з шаленствам. Ніхай глядзіць сярдзіта, ніхай ні сярдзіта, мала я яго думыю, вогіря еткыга. Чаго б ета, думыю, Сьціпан так гнеўна пыглідаіць ны Аксюту, ажно рыскызала пры яго п'янку. Нешта злосна пыглідаіць, ці ня ўзноў якую мыхалею пачуў. Прысіпеў злобна, што едзіць у горыд, і пыдаўся ны станоўку. Ні пыглідай так сьвірепа, дужа ты некыму важна сы сваёю злосьцю. 382. Сярдзітый злосны, усхваляваны ад злосці — гнеўный з. вельмі; злосный з. рэзка, кніжн.; злэй (злый) з. з асаблівай усхваляванасцю; свірэпый з. з шаленствам; не ў духі з. з дрэнным настроем; злэй як чорт з. празмерна. Прішоў са сходу сярдзітый, сярдзітый, ажно чую нызаўтріга: ладна прыбіралі. Якей ня будзіць гнеўный, дайжа віду ні пыкажыць, можа толька вочы зыблішчаць большы. Калі помніш Астапёнка — усігда хадзіў злосный. Твой шаноўный нешта злэй, злэй хадзіў кыла пуні.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 281 ▶