Пашлі сы стыдом усе кучыю, што ж ім астывалыся дзелыць. Ня йдзі ты, пысядзі ў дваре, толька страму ныбяресься. Було ім абоім пазору, як з ношкымі прівялі пряма к праўленію. Сырыма ў цябе, чылавек, німа ні на грош прізмушчаць малыга дзіцёнка, чаго яму лезьць на тэй пакот.
Стыдзіць
сарамаціць, прымушаць адчуць сорам—страміць с. моцна; совесціць с. дакорліва; канфузіць с. дакорліва, іран.; пазорыць с. публічна і рэзка; празантаваць с. ганьбуючы; вочы калоць (пароць) с. з рэзкімі папрокамі.
Пычыла яго стыдзіць, як табе ня стыдна, гыварю, выдумывыць, дык рягочыць і ўсё. Ты ж усю нашу сям'ю страміш сваімі выдзілкымі. Ці ты яго совісьці, яму як з гуся выда. Ты ні мяне канфузь, а вун дзядзьку свайго. Ні хачу толька пазоріць пірід людзямі, ато б я цябе ні мінуты ў хаці ні дзіржала. Што ты мяне прузунтуіш, ты луччы сябе прузунтуй, мяне з ношкымі ні лавілі. Доўга калола яму вочы каноплімі. Як айдзе ўстреціць — поріць ёй вочы пацьсьвінычкым.
Стыдна
сорамна, непрыемна да няёмкасці — страмна с. ад інтымных дзеянняў ці лаянкі; совесна с. ад усведамлення недазволеных дзеянняў; нялоўка, няўдобна (неудобна) с. часткова ад усведамлення недазволеных дзеянняў; пазорна с. да ганебнасці; вушы вянуць с. да агіднасці.
Ідзі, толька гылавою думый, каб посьлі стыдна ні було. Ну як жа табе ні страмна усё мыціріком і мыціріком. Чаго йта мне совісна, я ж у чужэя кырманы ні лазіла. Канешня, троху нялоўка іціць нізваным і дужа нада б увідзіць Зьмітрыка. Так абеім було няўдобна, што большы некуды. Ніудобна будзіць, калі нас тут увідзюць. Ужо так пазорна, што большыга пазору і прідумыць нільзя. Вушы вянуць слухыць такоя, ня то што гываріць.
Схваціцца
схапіцца, уступіць у спрэчку, лаянку — схапіцца с., кніжн., малаўж.; счапіцца, схляснуцца с. рэзка, востра;
79 👁