насцю; дудоліць с. доўга; даіць с. пастаянна, іншаск., жарт.
Ссаў, знаць, ці ні да двух гадоў. Ігняты пы жырябёнку, а цягнуць аўцу і цягнуць. Даўно ўжо смокчуць пырысяты, нада ацсаджывыць. Карову дудоліў чуць ня месіц, таго такей і гладкій. Што, доіш, матку, толька пысьміхаісься, радзінік дужа.
Стагнаць
стагнаць, абзывацца стогнам — енчыць с. з крыкам; якатаць с. з плачам; квактаць, квахтаць, квохаць с. знарок, іншаск., іран.
Стагні — ні стагні, а печ тапіць нада пыднімацца. Ня енчы, а сыбярíся ды зьезьдзі к доктыру. Зайшоў у хату — ікытала на печы, дык іна ўсігда якочыць. Пы двару сагнутый ходзіць, квокчыць: ой, сьпіна баліць. Сядзіць на печы і квохчыць: звалі ны свадзьбу, а тут ныга луманула. Квохыла нечыга зы пірігародкыю, я ні стала дапытывыцца, што зь ёю.
Стаптаць
стаптаць, патаптаць і стравіць (пра пасевы і луг) — змясіць с. да звання; сталаваць с., паваліўшы і пацёршы расліны; згойзаць, збузаваць с., пакруціўшы расліны; пакласць, палажыць с., паваліўшы расліны, іншаск.
Кусок жыта коні стыпталі, там ні зяренца ня будзіць. Прыгналі пы Гырбацкыму лагу табун, зьесьць там нічога ня зьелі, а зьмясілі ўсё чыста. Луг ат Кылатовіна скатом стулувалі, калі йна там атрасьцець і трыва тая. Нічога ат ячменю ні сталося, усё згойзылі. Во пылядзіш, заснуць пустухі, скот уваліцца ў пышаніцу і збузуіць. Зяціцкія коні і пыклалі тую грячыху, ці туды с Ходыс прівадзілі сьпіцыяльна. Авёс коні пылажылі, цяперь за жыта возьмуцца.
Старацельный
старанны, вельмі ўважлівы і схільны да занятку — рупатный, рупатлівый с. вельмі; руплівый с. вельмі, кніжн.; усёдлівый, усідлівый, усідчывый с. пры аднастайных занятках; прылежный с. і дакладны.
86 👁