Старонка 197
◀ / 281 ▶
357. Смашный смачны, прыемны на смак — укусный с., неалаг.; заесца, аб'есца, аб'ед, аб'ядзенне, хоць заешся, пальчыкі абліжаш, за вуха не атвесць с. вельмі. Смашныя былі і быракі, і бульба тушыныя. Ну што, укусныя абеды жонка гырыдзкая гатовіць? Во сяньня зваріла кулеш — заесца. Дыла мне папробывыць юшкі— аб'есца. Капуста так сабе, праўда, есьць можна, а бабка — аб'ед. Калі ні зваріць варіва — аб'ядзеньня. Бульбу путуўкла сы сьмітаныю, а тады ны скыўраду, іна пацсохла, стала хуць заесься. А ты паспробый кашу, іна ж пальчыкі абліжыш. Сьцюдзінь пулучыўся за вуха ні атвесьць. 358. Смелый смелы, пазбаўлены пачуцця страху і небяспекі — храбрый с. з мужнасцю; атважный с. да бясстрашнасці; мужаственный с. са спакойнай рашучасцю; геройскій с. з легкадумнай рашучасцю; адчаянный с. да крайняй безразважнасці; рысковый, рыскоўный с. да безразважнасці; рызыкоўный с. да безразважнасці, малаўж. Ты ж будзь сьмелым, чаго табе быяцца, там жа нічога німа страшныга. Зь дзяўчонкыю вуюваць ты дужа храбрый. На што дык ён дужа атважный, а як пыпрасіла вазок прівезьць, дык лісьнікоў баюся. Якей ён мужысьцьвінный, хто б ета адзін асьмеліўся так кінуцца. Айт, ізыком толька гіройскій, а касьніся якога дзела — січас у кусты, зь віду толька ўгар. Аччаінный мушчына: скажы яму у ваду, у агонь — січас гатоў, і ні задумыіцца. Якей ён рісковый, калі кусты пірябежч уноччы баіцца. Ріскоўный чылавек, зразу сыгласіўся, дайжа ні падумыў, што можна пупасца. Ну й різыкоўныя ж людзі, хуць к чорту ў зубы січас гатовы. 359. Смерць смерць, стан небыцця — канец, магіла, гроб, капец, клямка, крышка с., іншаск.; гібель с. прымусовая; пагібель с. прымусовая, адм.; канчына с., неалаг.; каюк, гамон, халэмус, амба с., жарт.; кандрычка, кандрашка, капут, амінь с., адм.; здыхата, лом, вопадзь, попадзь, пералома с., груб.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 281 ▶