тут жа, зразу, раз-два х. без затрымкі; з мінуты на мінуту х. адносна хвілін; з часу на час х. адносна гадзін; з дня на дзень х. адносна бліжэйшых дзён; тую мінуту (секунду) х. без перапынку.
Ты мінутку пыдажджы, я думыю, ён скора верніцца. Мы трошку пысядзелі, ускорысьці і яны пыдыйшлі. Я то хырашо ні знаю, толька абішчаў ніўзыбаві быць. Трошку пысядзелі удваіх, а ніўзадыўзі і Юрка пыдыйшоў. Ты лі яго ціха: у яго ж во-во радзіны. Па-мойму табе луччы пысядзець, ён вот-вот должын падбежч. Я думыю, што Юцік будзіць тут днямі. Абішчалі ні сяньня—заўтря пыцскачыць, а ўсё німа й німа. Толька мы селі за стол, тут жа й Сярьгей падбег. Зразу прішоў, мы яго нісколька ні ждалі. Пріехылі раз-два, яшчэ цямнець ні пычынала. Мы во сядзім і пыджыдаім, зь мінуты ны мінуту павінны пад'ехыць. Ждалі, ждалі, ш часу ны час далжны былі пыявіцца, а іх усё німа і німа. Гатоўлюся, з дня на дзінь госьці далжны пріехыць. Толька скажу, тую мінуту пыбягіць. Слухмяный маліц, што ні скажы, тую сікунду зьдзелыіць.
Скрыпець
рыпець, утвараць рыпенне — скрыпаць с. шматразова; рыпець р. паціху; рыпаць р. паціху надакучліва; рыгаць р. доўга надакучліва, неадабр.; скрыгаць, скрыгатаць с. раздражняльна, неадабр.
Пыдмаж-ка чым-небудзь завесы: дзьвері скріпяць, нільзя слухыць. Хто там чым скріпыіць, дзелыць яму нечыга ці што. І мазыў жа крюкі, і ўсёроўна ріпяць. Як ідзеш па столі, дык ріпыіць. Ня рыгый, мне толька ёсьць уремя слухыць тваё балыўства. Варотымі скрыгыў, пакуль яго прутым ні пыгнала. Толька ты мне ні пірістань скрыгытаць, я цябе ўспакою.
Скупіцца
сквапнічаць, праяўляць скупасць, прагнасць — скнарыцца, скнарнічаць с. у дробязях; гнёсца с. вельмі, іншаск., іран.; трэсца, калаціцца с. празмерна, іншаск., іран.; гнуцца, прыжымацца с., моцна прыбядняючыся, іншаск., іран.; жаднічаць с. з прагнасцю, асудж.; давіцца,
82 👁