Старонка 191
◀ / 281 ▶
непрыемнае і дрэннае, іншаск., груб.; бухнуць, бабухнуць с. нечакана і неабдумана, іншаск., іран.; здурыць, зглуздзіць, згалдзіць, збалдзіць с. абы-што, іран.; брахнуць, брахануць с. хлусню, іншаск., груб.; прамычэць с. невыразна, іншаск., неадабр.; гыкнуць с. невыразна і груба, груб.; гыркнуць с. невыразна і злосна, іншаск., груб.; рухнуць с. невыразна і зняважліва, іншаск., груб.; разануць с. рэзка, іншаск.; секануць с. вельмі рэзка, іншаск.; прамямліць с. нясмела; вылезць (улёзць) з языком с. не да месца; ушчаміць язык с. няпрошана. Ты знаіш, што я табе даўно зьбіраўся скызаць: выхадзі зы мяне замуж. Ну, дык хто табе шапнуў, што я зь Лісяёнкым стыяла? Сам ты нічога ня відзіў, а шыпарнуць табе нехта шыпарнуў. Нешта буркнуў скрозь зубы, я дайжа ні рызыбраў што. Ты калі што зюкніш, дык можна паслухыць. Сядзеў, сядзеў, слухыў, а тады як скызануў — усі за вушы хваціліся. Пры Ігната з Марусію такоя выпыліў, што ўсе й раты пырызіўлялі. Каб ты ні брязнуў сваім ізыком, ніхто б ні сном ні духым ні знаў. Ты толька язык зу зубамі дзяржы, ато брякніш — красьней зы цябе. Што ён там узноў ляпнуў, што ўсе аж пыкатыюцца. Во брізкатнуў жа некыму, а людзі пытхвацілі. Тріпанець, што хочыш, лёгінькій Пітрачок. Ні падумыўшы цяпніць, а тады сымаму стыдна. Вот ты тады цяўкнуў, а тоя пытхвацілі, пірівярнулі і ў дзесіць раз дыбавілі,—во й сплетня. Знаю яе: гаўкніць, а тады і ні гываріла, і ні знаю нічагенічка. Ні падумыўшы бухнуў, а тады глядзіць: што йта я скызаў. Усігда такей: бабухніць, а тады ўжо думыіць, ці тоя скызаў, ці не. Хто-небудзь здуріць, а тады адзін другому пірідаюць: во гыварілі. Я знаю, хто мог такоя зглузьдзіць, біс Хадоскі ні абыйшлося. Па-мойму ета згалдзілі, у сваты ён іціць ні зьбіраўся. Мала што Пракоп збалдзіць, ты толька слухый тряпло тоя. Адзін брякнуў, а другей у трі редзі дыбавіў. Вольгычка бріханець што хочыш, а ты ўсяму гатоў паверіць. Што ён тама прымычэў, гывареньнік такей? Ці ён пы-чылавечыму скажыць? — нешта гыкнуў і пашоў. Як сыбака гыркнуў: «Ідзі на лён», — а сам аж кіпіць. Толкым ат яго нічога ні даб'есься, рюхніць і пойдзіць. Неік зычапіў адзін раз — різанула яму, пашоў як мыла зьеўшы. Як сіканець на іхнія сьмешычкі, зразу сьціхлі і ўняліся. Прымямліць слова як ніжывэй адно ў час, тады два часы другоя дыжыдай. Усё було б ціха і зьмірна, каб ты ня вылізла зь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 281 ▶