Народная сінаніміка (1969). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
непрыемнае i дрэннае, іншаск., груб.; бухнуць, бабухнуць c. нечакана i неабдумана, іншаск., іран.; здурыць, зглуздзіць, згалдзіць, збалдзіць c. абы-што, іран.; брахнуць, брахануць c. хлусню, іншаск., груб.; прамычэць c. невыразна, іншаск., неадабр.; гыкнуць c. невыразна i груба, груб.; гыркнуць с. невыразна i злосна, іншаск., груб.; рухнуць с. невыразна i зняважліва, іншаск., груб.; разануць c. рэзка, іншаск.; секануць c. вельмі рэзка, іншаск.; прамямліць c. нясмела; вылезць (улёзць) з языком с. не да месца; ушчаміць язык c. няпрошана. Ты знаіш, што я табе даўно зьбіраўся скызаць: выхадзі зы мяне замуж. Ну, дык хто табе шапнуў, што я зь Лісяёнкым стыяла? Сам ты нічога ня відзіў, а шыпарнуць табе нехта шыпарнуў. Нешта буркнуў скрозь зубы, я дай жа ні рызыбраў што. Ты калі што зюкніш, дык можна паслухыць. Сядзеў, сядзеў, слухыў, а тады як скызануў — yci за вушы хваціліся. Пры Ігната з Марусію такоя выпыліў, што ўсе й раты пырызіўлялі. Каб ты ні брязнуў сваім ізыком, ніхто б ні сном ні духым;ні знаў. Ты толька язык зу зубамі дзяржы, ато брякніш — красьней зы цябе. Што ён там узноў ляпнуў, што ўсе аж пыкатыюцца. Во брізкатнуў жа некыму, a людзі пытхвацілі. Тріпанець, што хочыш, лёгінькій Пітрачок. Hi падумыўшы цяпніць, а тады сымаму стыдна. Вот ты тады цяўкнуў, а тоя пытхвацілі, пірівярнулі i ў дзесіць раз дыбавілі,—во й сплетня. Знаю яе: гаўкніць, а тады i ні гываріла, i ні знаю нічагенічка. Hi падумыўшы бухнуў, а тады глядзіць: што йта я скызаў. Усігда такей: бабухніць, а тады ўжо думыіць, ці тоя скызаў, ці не. Хто-небудзь здуріць, а тады адзін другому пірідаюць: во гыварілі. Я знаю, хто мог такоя зглузьдзіць, біс Хадоскі ні абыйшлося. Па-мойму ета згалдзілі, у сваты ён іціць ні зьбіраўся. Мала што Пракоп збалдзіць, ты толька слухый тряпло тоя. Адзін брякнуў, а другей у трі редзі дыбавіў. Вольгычка бріханець што хочыш, а ты ўсяму гатоў паверіць. Што ён тама гірымычэў, гывареньнік такей? Ці ён пы-чылавечыму скажыць? — нешта гыкнуў i пашоў. Як сыбака гыркнуў: «Ідзі на лён», — а сам аж кіпіць. Толкым ат яго нічога ні даб'есься, рюхніць i пойдзіць. Неік зычапіў адзін раз — різанула яму, пашоў як мыла зьеўшы. Як сіканець на іхнія сьмешычкі, зразу сьціхлі i ўняліея. Прымямліць слова як ніжывэй адно ў час, тады два часы другоя дыжыдай. Усё було б ціха i зьмірна, каб ты ня вылізла зь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бабўхнуць, бабўхніць, браханўць, брахнўць, брізкатнўў, бўркнуў, бўхнуць, бўхнуў, дабесься, дўмы, дўхым;ні, здўріць, падўмыўшы, пірівярнўлі, разанўць, різанўла, рўх, секанўць, скызанўў, слўхый, слўхыць, слўхыў, сымамў, шапнўў, шыпарнўць, шыпарнўў
3 👁
 ◀  / 281  ▶