ня хочыць ён слухыць нічагенька. Даюць яму здорыва, лаінкі ён чуіць уволю. Грызуць яго і грызуць, ён цярьпеў, а тады ўжо дацерьпіўся: ляцелі, як самі зналі. Чуіш? — узноў узяліся удзьвюх мурыжыць,— во як зіцям буваіць, за комбіцу будуць пыўдня пілуваць. А ніхай яны дымым возьмуцца і пасыдкі, і засыдкі, як ты зы ірунду пряма ясі чылавека. Во брыіць, ты паслухыйка толька яе. Далі яму краньнё, калілі ўжо, калілі, ці дос, ці яшчэ. Як узяліся яго рысьпікаць, як сталі, кажыцца б скрозь зямлю прываліцца нада. Мылюць Зьмітрыка ўсігда, ніхай толька пыч чаркыю прідзіць. Ці ты крічы ны яго, ці ні крічы — у рязон ні бярець. Ніхай толька калі ня слухыіць, я ні гляджу, што студзент, даю праборку. Доўга дывалі абоім сваім узбучку, можа абразуюцца. Дывала ныгыняй зы касьцюм, нашто було міняцца. Сыпылі ў косьці яму доўга, ніхай знаіць, як ня слухыць. Дзень у дзень яго треплюць як анучу, і ўсё церьпіць. Сколька жыў зь імі — бузувалі як анучу. Еткій мушчына, ціхій, спакойный, ні прап'ець, ні прыгамзіць, а воч жа ядуць і ядуць поідым.
341. Сердзіцца
злавацца, выражаць злосць — зліцца з. моцна, кіпець, кіпяціцца, хлехатаць з. вельмі бурна, іншаск.; дуцца з. моўчкі; злавацца, сердаваць з. крыху, кніжн., гумар.; сярчаць, гнёвацца, гнявіцца з. крыху, іран.; бясіцца з. да страты самавалодання; вока ймець з. скрытна; выхадзіць з сябе, зямлю есць (рваць), як рэпу (рэдзьку) рваць з. вельмі моцна.
Усё сердзіцца і сердзіцца, а чаго яму сердзіцца, ён і сам ні знаіць. Дні трі зьліўся, а тады троху забыў і пірістаў. Скажы ты мне чылавек, чаго табе кіпець із-за нейкага там куста бульбы. Учора хадзіў як туча і сяньня нечыга кіпяціцца. Слова толька яму ня тоя скажы, расходзіцца, ажно хляхочыць. Перш дуіцца, а тады банным лістом ліпніць, каб харошыю дужа быць. Ну ня злуйся, ня злуйся, ты ў мяне самыя луччыя. Во відзіш, і ты пычыла сірдуваць. Ты, падружка, ні сірчай, быў у нас такей случай: твой мілёнык дырагой прывыжаў мяне дамой. Ужо другей дзень гневыіцца і ні слова ні гаворіць. Ну, можа хваціць табе ўжо гнявіцца, кукла еткыя? Во бесіцца нечыга, узноў яго хвытаіць нешта за шлуньня,
83 👁