сунься, прішчэміш рукі — пішчэць будзіш. Бярном пріжаў нагу к сьцяне, кожу ссунуў. Нагу дыўлянуў і, кажыцца, ня дужа больна, а цяперя пухнуць пычыла. Прігнёў пальцы між бярьвеньня, аж нохці пычарнелі.
Прычарціць
падагнаць, давесці шчыльна адно да другога (пра бярвенне) — прыпусціць п. дакладна; дапусціць п. умела; падагнаць, прыгнаць, падпусціць п. вельмі старанна.
Якей жа сь цябе хызяін, калі ты бірнушка ў пуні ня ўмеіш прічырціць. Зылатэя рукі, бярно як пріпусьціць, кымар носа ні патточыць. Антон ужо калі дапусьціць, дык дапусьціць, зьдзелыіць — ні прідзяресься. Кріўё було, лам'ё, а пыдыбраў, пыдыгнаў, як яйцо, запечкі зьдзелыў, праўда, ня скора. Ніхай сабе медлінна, зато ўжо як прігоніць, дык прігоніць. Бірнушко к бірнушку путпусьціў, абмасьліў усё, кажный сучок, кажный бугарочык.
Прышыць
прышыць, прымацаваць ніткай — прысцябнуць п. наспех; прыхваціць п. вельмі спешна; прымякнуць п. слаба (пры прымерцы) або наскора; прыметляваць п. слаба (пры прымерцы); прышыць на жывую (скорую) нітку п. нестаранна, слаба, у спешцы.
Па-мойму, крепка прішыў, ні дылжна атырвацца. Ны хаду прісьцябнула гузік, а ён дарогыю атырваўся і пыціряўся. Пріхваціла трошку і бягі, ато скот у пасевых ачынецца. Зьнімай, прісьцягну хлясьцік: буўтаіцца, як у атряхі пасьледніга. Прімякні рукавы, каб дзіржаліся, дый пріміряй. Я йшчэ ні прішываў саўсім, толька прімітлюваў, каб меріць. Прішый хуць ны жывую нітку гузікі ды надзень пінжак, стыдна так іціць на людзі. На скорыю нітку прішыла і бягом усьлед.
Пуканкі
апад, яблыкі, што апалі з дрэў — паданкі а. малаўж.
Я кажныя раньня пукынык нысыбіраю, нысыбіраю, парежу і на под, ніхай сохнуць к зіме. Хто іх, тэя падынкі дужа хочыць есьць, вун зь дзеріва рвуць і то глідзяць, каб луччыя
75 👁