Старонка 163
◀ / 281 ▶
281. Прапасць прапасці, страціцца поўнасцю — ляснуць п. нечакана і неспадзявана, кануць п. бясследна, малаўж.; згінуць п. канчаткова, малаўж.; счэзнуць п. канчаткова, рэдкаўж.; улыбнуцца п. неспадзявана, іншаск., вульг.; пайціць дымам (гарру) п. у выніку бедства (звыч. пажару); пайціць прахам (хінню) п. марна; пропадам прапасць п. зусім, канчаткова, груб.; прапасць ні за панюх (нюх) табакі п. бессэнсоўна; як у ваду кануць, як карова языком злізала п. бясследна; як скрозь зямлю праваліцца, як затануць, як пратануць, як затапіцца, як заліцца п. бясследна часова, неадабр.; як захлынуцца, як задавіцца, як задушыцца п. бясследна, груб. Будзіш так бярежч, складывыць, дык прыпадзець усё, хіньню пойдзіць. Пірід вайною абгледзіўся, стаў нічога жыць, а ў вайну усё ляснула. Паехыў і кануў, другую нядзелю ні слуху ні духу. Сколька там чаго було, усё зьгінула. Було дыбра, а вот неік шчэзла, і ні прідумыць як. Ну што, кыпа сена улыбнулыся, с прікопкым разым? Строіўся, строіўся і ўся пашло дымым. Пашло гарьрю усё яе быгаства. Ні зьбірай, ні скнарься, што зьясі ці надзеніш, то тваё, а не — пойдзіць прахым. Троху быў нажыў, алі ўсё пашло хіньню. Прыпадзі іна пропыдым жызьня тыкая, каб я с табою век мучыўся. Мог ба жыць, а во збысятнічыўся і прыпаў ні зы панюх тыбакі. Ні за нюх тыбакі прыпала усё, толька бутуваўся, ні дня, ні ночы атхлыну ні було. Айдзе ён дзіваўся, як у ваду кануў. Во тут жа нідаўна ліжала пірібіранычка травы, а пытхаджу, глянула — як карова ізыком зьлізала. Трецьцій дзень як скрозь зямлю прываліўся. Пабег, гываріў, ны адну мінутку ацскачу і як зытануў. Паехылі ўчора атвечыра і як прытанулі. Пабег, скызаў січас нызад, а тут трі часы жджом, як зытапіўся. Сколька жджом, а яны як зыліліся. Тут уремя німа, гаріць, а яны як зыхлынуліся. Айдзе-то цігаіцца, як зыдавіўся. Узноў звалокся, як зудушыўся, і так каторый дзень пыдряд. 282. Прасіць прасіць, звяртацца з просьбай — маліць, умаляць, выпрашываць, вымаліваць п. пакорліва і прыніжана; клянчыць п. настойліва і неадступна; канькаць п. надакучлі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 281 ▶