Пымагі-ка пыткаціць бярно, адзін ніяк ні сыўлыдаю. Пасобіў ба, ды ў сымаго сьпіна баліць, хваціла ўчора. Што я табе пысаблю, калі ён ня сьпіць, ня есьць, хуць здохні. Пакуль я тама пацсобіла, дзеці ўсё пірібралі і корычкі ня кінулі. Пыдмаглі вы, што пыстыялі, вычамі пысьвяцілі. Пыцсабі на плечы пыдняць, тады я ўнясу. Хырашо, свае былі — падзьдзержылі, ато б ні знаю, што було. Нада пыдзьдзіржаць, у яго ні трясцы ні сталыся, а ён, як було, пымыгаў, ні жалеў. Ну, чым жа ты там дыпамог, якую пользу даў. Ці я рукі пыткладу, ці што, у мяне паможч нечым. Раз сьмерць прішла, рук ні падложыш.
Памыцца
памыцца, памыць сябе, сваё цела — вымыцца п. да поўнай чысціні; абмыцца п. павярхоўна; паласнуцца, спаласнуцца п. спяшаючыся.
Пойдзім-ка памыімся посьлі скырадзьбы, там пылішча была ні прыдыхнуць. Ш чаго б грібы такея чысьцінькія, як вымыліся? — с таго, што восінь. Абмыйся, пылу кругом поўна, а зу вушамі пряма горы. Пыласнуўся троху, мыла змыў ды ныдзівацца. Спыласьніся, кругом грязныя пацёкі пашлі.
Памыць
памыць, зрабіць чыстым у выніку мыцця (пра бялізну) — вымыць п. старанна бруднае; высціраць п. старанна бруднае, неалаг.; адцёрць п. за кароткі час, неалаг.; пасціраць п., неалаг.; пасцірнуць, перасцірнуць п. спяшаючыся, неалаг.; сцірнуць п. спяшаючыся, неалаг., рэдкаўж.
Памыла трошку малым у тазіку, бегылі ж чорныя, чорныя, толька вочы блішчэлі. Хряп-хряп-хряп — і ляжыць у грязі, во ты й вымыла яму ўсё чысьцінька. Усё высьцірыла, толька ранка аткрылыся, нада заліць бярёзкыю, во ўжо іна пальзіцільныя. Сыбрала ўчора ўсё і аცьцёрла, нада толька мост вымыць. Пысьціраць пысьцірала, а высушыць ні пасьпела. А пысьцірнула трошку дый на вецір. Пыдажджы, пірісьцірну, а тады пыбягім. Сьцірні, сьцірні дый разьвешывый, ні вылаводзься.
78 👁