Ці йна табе вірста, што думыіш к ёй пыткаціцца. Не, ні пыдмасьлісься, ні ны таго нырваўся. Свыякіня тыкая-то зныйшлася, прімасьліцца хочыць. Не, скалоцьвінымі ні пыдмажысься, а зынясі, кылі ні жалеіш, аджжалей хунты трі кусок сала. Смыльлянка тая к каму хочыш прімажыцца. Прузукуватый хлопіц, мігым пыдладзіўся і дзела апцяпыў. Пакуль пріладзіўся, дык прашыкыўся, і ўсё пріладжываньня бокым вылізла. Ні с тваім хракцірым к чылавеку падлезьць. Зыхацела прілезьць і саветніцы ні пыжалела у дзьвінаццыць нітоў. Ды каго ты уздумыў патпоўзьць, ён цябе палкыю пагоніць. Каб як пад'ехыць к цесьцю, можа б даў прівізык, у яго дужа многа. Пыдлаўчыся, угыварі, нысякеш воз ряшэтніку, а можа і крючча прівязеш.
227. Падлізывацца
паддобрывацца, паводзіць сябе лісліва, паслужліва — падлізнічаць п. надзвычай угодліва; льсціць п. лісліва, абмеж.; лебязіць п. вельмі лісліва, руск., іран.; паддабрывацца п. з надзеяй; забягаць п. з разлікам на прыхільнасць, толькі з він., іран.; забягаць перад (пярод, напярод, наперад) п. з разлікам на прыхільнасць, толькі з дав., іран.; пяткі лізаць п., трацячы ўласную годнасць, неадабр.; рассыпацца макам, (банным) лістом слацца п. з выключнай ліслівасцю і абыходлівасцю, неадабр.; гладзіць па шэрсці п. улагоджваючы, гумар.; віляць (круціць, вярцець) хвастом п. няшчыра, неадабр., хадзіць хадаром (ходырам) п. з мітуслівасцю і паказной стараннасцю.
Ну й любіш жа ты к кажныму падлізывыцца. Увесь век свой падлізьнічыў і падлізьнічыў. Дужа ўжо льсьціла яму, дужа, а ён і ў тэй бок ні глядзіць. Ні лібязі етык, глядзець ажно праціўна. Пыддабрівыйся — ні пыддабрівыйся, а я тваіх мыхінацый пыкрываць ня буду. Зыбігала яго, зыбігала, і паўлітра ставіла, і ўсё, а ён узяў і пыдаў ны мяне, што ны работу ні хаджу. Зыбігай яму перід, зыбігай, ня дужа выслужысься. Зыбігаіць Марку пярёд, каб ны свадзьбу пызваў. Ныпярёд яму зыбігалі, улашчыць хацелі. Дужа нешта зыбігаіш ты Пітраку наперід. Як толька новыга брігадзіра выбіруць, ён дос, кідаіць старыга, дывай новыму пяткі лізаць. Дужа рыссыпаіцца піряд ім макым — выгыду нейкыю чуіць. Пыстыя-
84 👁